Рудольф Шарпінг
| Рудольф Шарпінг | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ням.: Rudolf Scharping | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Carl-Ludwig Wagner[d] | ||||||
| Пераемнік | Kurt Beck[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Фолькер Руэ | ||||||
| Пераемнік | Петэр Штрук | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ёханес Раў | ||||||
| Пераемнік | Оскар Лафантэн | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
2 снежня 1947[1][2][…] (78 гадоў) |
||||||
| Жонка | Крысціна Грэфін Пілаці[d] | ||||||
| Дзеці | Susanne Scharping[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
Рудольф Шарпінг (ням.: Rudolf Scharping; нар. 2 снежня 1947, Нідэрэльберт) — нямецкі палітык член Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі(СДПГ).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Бонскі ўніверсітэт, дзе вывучаў правазнаўства, сацыялогію і палітычныя навукі. У 1975—1994 гадах — дэпутат ландтага зямлі Рэйнланд-Пфальц. З 1991 па 1994 год — прэм’ер-міністр Рэйнланд-Пфальц. З 1993 па 1995 год узначальваў СДПГ. З 1995 па 2001 год быў старшынёй Партыі еўрапейскіх сацыялістаў. У 1994—2005 гадах дэпутат бундэстага.
У 1998—2002 гадах — міністр абароны ва ўрадзе Герхарда Шродэра.
Адпраўлены адстаўку канцлерам Шродэрам ў ліпені 2002 года пасля серыі скандалаў. Часопіс Bunte апублікаваў здымкі міністра абароны з сяброўкай у басейне на Мальёрцы, у той час як падраздзяленні бундэсвера рыхтаваліся да аперацыі ў Македоніі, а PR-кансультанта Шарпінга Морыца Хунцынгера падазравалі ў хабарніцтве.
З 2005 года ўзначальвае федэрацыю веласпорту Германіі.
Зноскі
- ↑ Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
- ↑ Rudolf Scharping // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.