Французская зона акупацыі Германіі
Выгляд
| Акупаваная Францыяй тэрыторыя | |||
| Французская зона акупацыі Германіі | |||
|---|---|---|---|
| ням.: Französische Besatzungszone | |||
|
|||
|
Французская зона акупацыі Германіі |
|||
| Сталіца | |||
| Афіцыйная мова | нямецкая | ||
| Ваенны губернатар | |||
| • 1945 | Жан Мары дэ Латр дэ Тасіньі | ||
| • 1945-1949 | Мары П'ер Кёніг | ||
Французская зона акупацыі Германіі была створана з частак тэрыторыі амерыканскай і брытанскай зоны Германіі, якія саюзнікі стварылі ў маі 1945 на падставе пагадненняў паміж СССР, ЗША і Вялікабрытаніяй у верасні 1944. Створана 26 ліпеня 1945.
У гэтай зоне французскі ваенны ўрад у 1945 і 1946 гадах стварыў землі Паўднёвы Бадэн, Вюртэмберг-Гогенцолерн і Рэйнланд-Пфальц. Саар ужо ў лютым 1946 быў вынесены з французскай зоны і як пратэктарат падпарадкоўваўся асабліваму рэжыму з мэтай далучэння да Францыі.
Да французскай зоны таксама адносіўся раён Ліндау-Бадэнзее. Ён служыў калідорам паміж французскай зонай акупацыі Аўстрыі, якая ўключала землі Форарльберг і Ціроль.