Рурык Пятровіч Лонін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рурык Пятровіч Лонін

вепск.: Rürik Petrovič Lonin

руск.: Рюрик Петрович Лонин
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 верасня 1930(1930-09-22)
Месца нараджэння вёска Каскесручэй, Вепсская воласць, Аўтаномная Карэльская ССР
Дата смерці 17 ліпеня 2009(2009-07-17) (78 гадоў)
Месца смерці Шалтозера, Рэспубліка Карэлія
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці краязнаўца, празаік, этнограф
Мова твораў руская, вепская

Рурык Пятровіч Лонін (вепск.: Rürik Petrovič Lonin, руск.: Рюрик Петрович Лонин; нар. 22 верасня 1930 года, вёска Каскесручэй, Вепсская воласць, Аўтаномная Карэльская ССР — 17 ліпеня 2009 года, Шалтозера, Рэспубліка Карэлія) — краязнаўца, збіральнік вепсскага фальклору, пісьменнік (пісаў на вепскай і рускай мовах), заслужаны работнік культуры Рэспублікі Карэлія, заснавальнік Шэлтазерскага вепскага этнаграфічнага музея.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Каскесручэй[1] (Карэлія), у вэпскай сям'і. Як успамінаў Лонін, бацька назваў яго Рурыкам, паколькі быў перакананы ў вепскім паходжанні Наўгародскага князя Рурыка.[2]

У канцы 1930-х гадоў Рурык Лонін пайшоў у Каскескую школу. Яму было 11 гадоў, калі ў 1941 годзе ў яго родныя краі прыйшло фінскае войска. Рурык працягнуў сярэднюю адукацыю ў заснаванай акупацыйнымі ўладамі фінскай школе. Па сведчанні Лоніна, з жыхароў яго вёскі ўсяго два чалавекі эвакуіраваліся ўглыб СССР перад уступленнем фінскіх войскаў. Гэта былі старшыня калгаса і настаўніца Марыя Іванаўна Пепшына (1915 г. н.). Толькі яны двое з усіх вяскоўцаў былі ў ВКП(б). У 1944 г. Пепшына вярнулася ў Каскесручэй, і Лонін давучваўся ў яе. Больш за паўстагоддзя праз Рурык Лонін апісаў тыя часы ў кнізе «Дзяцінства, апаленае вайной» (Петразаводск: Версо, 2004).

У 1946 годзе скончыў школу і паступіў у Петразаводскае рамеснае вучылішча №2, дзе вучыўся па спецыяльнасці «слесар-інструментальшчык». Пасля заканчэння вучылішча ў 1948 годзе быў накіраваны на працу на Анежскі машынабудаўнічы завод у Петразаводск. У гэтыя гады Рурык пачаў пісаць вершы на вепскай. У 1952—1955 гадах служыў у войску, затым працаваў на Петразаводскім аўтарамонтным заводзе. У 1956 годзе пазнаёміўся з загадчыкам сектара мовазнаўства Інстытута мовы, літаратуры і гісторыі КарНЦ РАН навукоўцам-філолагам Н. І. Богданавым, даследчыкам вепскай і карэльскай моў.

У 1957 годзе вярнуўся ў Шалтозера, працаваў слесарам у саўгасе «Шалтозерскі».

З 1956 па 1993 год займаўся, па радзе Н. І. Багданава, зборам вепскага фальклору ў Карэліі, Ленінградскай і Валагодскай абласцях (у вольны ад асноўнай працы час). Сабраныя матэрыялы па этнаграфіі вепсаў Р.П.Лонін публікаваў у рэспубліканскіх зборніках па фальклоры і гісторыі. У 1967 годзе арганізаваў Вепскі этнаграфічны музей, адзіны музей у Расіі, прысвечаны вепскай культуры.

У 1977—1979 гадах — кіраўнік мемарыяльнага Музея шаўтозерскага партызанскага падполля. У 1980—2001 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам створанага з яго ініцыятывы этнаграфічнага музея.

З 1957 па 2001 год удзельнічаў у вэпскім народным хоры. Як актыўны член таварыства вэпскай культуры, з канца 1980-х гадоў браў удзел у працы па адраджэньні вэпскай мовы і пісьменства, вэпскай культуры. На працягу двух гадоў (з 1987 па 1989 год) выкладаў вепсскую мову ў Шэлтазерскай сярэдняй школе.

У 1999 годзе рэжысёрам А.І.І.Сурікавай быў зняты дакументальны фільм «Рурык і яго Шалтозера» (першы ў цыкле «Правінцыйныя музеі Расіі») пра краязнаўчую дзейнасць Рурыка Лоніна.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі "За доблесную працу" (1970), "Лаўрэат Усесаюзнага агляду самадзейнай мастацкай творчасці" (1985), "Лаўрэат II Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці" (1987), "Ветэран працы" (1987), медалём і дыпломам. Т. Г. Рабініна «За асветніцкую дзейнасць у галіне культуры Рускай Поўначы» (1995), прэміяй «За падзвіжніцтва» Інстытута «Адкрытае грамадства» (фонд Сораса). У 1992 годзе Р. П. Лоніну было прысвоена званне заслужанага работніка культуры Рэспублікі Карэлія.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імя Рурыка Пятровіча Лоніна прысвоена Шалтозерскаму вепскаму этнаграфічнаму музею.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Карелия: энциклопедия: в 3 т. / гл. ред. А. Ф. Титов. Т. 2: К — П. — Петрозаводск: ИД «ПетроПресс», 2009. — 464 с.: ил., карт. ISBN 978-5-8430-0125-4 (т. 2) — С. 175
  • Kaталог личногo архива Рюрика Петровича Лонина. — Петрозаводск: Шелтозерский вепсский этнографический музей и Карельский государственный краеведческий музей, 2000. Тираж: 50 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Нататкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Па-вэпску: Kaskez.
  2. Rjurik Lonin: «Kiinnostukseni taustat». Punalippu 2/1989, p. 128.