Расійска-турэцкая вайна (1735—1739)
| Расійска-турэцкая вайна 1735—1739 | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Расійска-турэцкія войны, расійска-крымскія войны | |||
| | |||
| Дата | 1735—1739 | ||
| Месца | Крым, Боснія, Сербія | ||
| Вынік | Бялградскі мірны дагавор | ||
| Змены | тэрыторыі Азова і Запарожжа вернуты Расіі | ||
| Праціўнікі | |||
|
|
|||
| Камандуючыя | |||
|
|
|||
| Сілы бакоў | |||
|
|
|||
Расійска-турэцкая вайна (1735—1739) — вайна паміж саюзнымі Расіяй і Аўстрыяй (з 1737), з аднаго боку, і Турцыяй, з другога.
Расія ў гэтай вайне ставіла задачамі падпарадкаванне крымскіх татараў і атрыманне выхаду да Чорнага мора. Вайна не мела вырашальных вынікаў, і скончылася падпісаннем Бялградскага дагавора (1739).[2]
У ходзе вайны расійская армія штурмам авалодала Перакопам і Азовам, фарсіравала Сіваш і Чангарскія пераправы і захапіла сталіцу Бахчысарай, сталіцу Крымскага ханства (1736); у 1737 рас. армія ўвайшла ў Крым праз Арабацкую Стрэлку. Абодва разы рас. армія была вымушана пакінуць Крым з-за эпідэмій і нястачы харчу. З 1737 на баку Расіі выступіла Аўстрыя. Расійская армія разграміла войска крымскага хана ў Салгірскай бітве і турэцкую армію ў Ставучанскай бітве, заняла Хоцін і Ясы (1739).[2]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.)