Руслан Алегавіч Панамароў
Выгляд
| Руслан Алегавіч Панамароў | |
|---|---|
| | |
| Краіны: | |
| Дата нараджэння: | 11 кастрычніка 1983[1] (42 гады) |
| Месца нараджэння: | |
| Званне: | гросмайстар[3] і міжнародны майстар[d] |
| Актуальны рэйтынг: | 2 632 (верасень 2026)[4] |
Руслан Алегавіч Панамароў (нар. 11 кастрычніка 1983, Горлаўка) — украінскі шахматыст, чэмпіён свету ФІДЭ (2002—2003). Заслужаны майстар спорту Украіны.
У 1998 годзе стаў самым маладым у свеце гросмайстрам. У 2002 годзе стаў самым юным чэмпіёнам свету па шахматах (па версіі ФІДЭ). Чэмпіён XXXVI і XXXIX Шахматнай Алімпіяды ў складзе зборнай Украіны.
Вучыўся гульні ў шахматы у Краматорску, дзе правёў сваё дзяцінства і юнацтва. Віцэ-чэмпіён Еўропы сярод мужчын 2001. У 2002 годзе заняў 2-е месца на міжнародным турніры ў Лінарэсе. Двухразовы фіналіст Кубка свету ФІДЭ 2005, 2009. Пераможца міжнароднага турніру ў Дортмундзе (2010).
Зноскі
- ↑ Ruslan Ponomarjow // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://ruchess.ru/persons_of_day/ponomarev_pd/
- ↑ FIDE Ratings and Statistics
- ↑ FIDE Standard Ratings as of September 2026