Чэмпіёны свету па шахматах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дын Ліжэнь, чэмпіён свету з 2023 года

Першым афіцыйным чэмпіёнам свету па шахматах стаў Вільгельм Стэйніц у 1886 годзе. З 1948 года арганізацыяй матчаў за першасць свету стала займацца Міжнародная шахматная федэрацыя (ФІДЭ).

У 1993 годзе ў выніку нязгод з ФІДЭ Гары Каспараў арганізаваў Прафесійную шахматную асацыяцыю (ПША). У адказ на гэта ФІДЭ пазбавіла яго звання чэмпіёна, разгуляўшы шахматную карону паміж іншымі прэтэндэнтамі. У выніку гэтых падзей у свеце з’явіліся два чэмпіёны: Гары Каспараў — па версіі ПША і Анатоль Карпаў, які выйграў матч пад эгідай ФІДЭ.

У 2006 годзе адбыўся з’яднальны матч паміж чэмпіёнам па версіі ФІДЭ Весялінам Тапалавым і чэмпіёнам па «класічных шахматах» Уладзімірам Крамнікам, у выніку якога вызначыўся абсалютны чэмпіён свету — ім стаў Крамнік.

Дзейным чэмпіёнам свету з 2023 года з’яўляецца Дын Ліжэнь.

Наймацнейшыя шахматысты да 1886 года[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйна званне «чэмпіён свету па шахматах» упершыню атрымаў Вільгельм Стэйніц у 1886 годзе. Але і да гэтага моманту на Захадзе існавалі шахматысты, прызнаваныя наймацнейшымі.

Гады чэмпіёнства Чэмпіён Гады жыцця Краіна
1495 Луіс Рамірас дэ Лусэна 1465 — 1530 Flag of Cross of Burgundy.svg Іспанія
1560—1575 Руй Лопес дэ Сегура 1540 — 1580 Flag of Cross of Burgundy.svg Іспанія
1575—1587 Джавані Леанарда ды Кутры 1542—1587 Flag of the Kingdom of Naples.svg Неапалітанскае каралеўства
1619—1634 Джоакіно Грэка 1600—1634 Flag of the Kingdom of Naples.svg Неапалітанскае каралеўства
1747—1795 Франсуа Філідор 07.09.1726—31.08.1795 Pavillon royal de France.svg Францыя
1820—1840 Луі Шарль Маэ дэ Лабурданэ 1785—13.12.1840 Сцяг Францыі Францыя
1843—1851 Говард Стаўнтон 1810—22.06.1874 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1851—1858, 1862—1866 Адольф Андэрсан 06.07.1818—13.03.1879 Flag of the Kingdom of Prussia (1803-1892).svg Прусія
1858—1862 Пол Чарлз Морфі 22.06.1837—10.07.1884 Flag of the United States (1858–1859).svg ЗША
1866—1886 Вільгельм Стэйніц 14.05.1836—12.08.1900 Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыя

Варта заўважыць, што пералічаныя шахматысты, з выняткам апошніх трох, могуць лічыцца наймоцнымі толькі ўмоўна — да сярэдзіны XIX стагоддзя не праводзілася досыць паважных турніраў, вынікі якіх маглі б даць магчымасць аб’ектыўна параўнаць міжсобку большасць наймоцных шахматыстаў свету.

Першы буйны міжнародны шахматны турнір, што сабраў большасць наймоцных гульцоў планеты, адбыўся толькі ў 1851 годзе ў Лондане, і толькі на ім з’явілася рэальная магчымасць на практыцы параўнаць ігранне наймоцных ігракоў шмат якіх краін. Менавіта таму, расказваючы пра званне чэмпіёна свету, гісторыю звычайна пачынаюць з Адольфа Андэрсана, які перамог на гэтым турніры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйныя чэмпіёны свету (1886—1993)[правіць | правіць зыходнік]

Як відаць, упершыню выраз «матч на першасць свету» было ўжыта ў дамове пра матч паміж Вільгельмам Стэйніцам і Ёганам Цукертортам. Менавіта з гэтага моманту прынята адлічваць афіцыйнае званне «чэмпіён свету па шахматах». Аднак да 1948 года матчы праводзіліся без якой-небудзь сістэмы: чэмпіён сам вызначаў свайго суперніка, фармат матча і час яго правядзення.

У 1948 годзе, праз два гады пасля раптоўнай смерці Аляксандра Алёхіна, якая пакінула свет без шахматнага караля, ФІДЭ арганізавала матч-турнір пяці наймоцных гросмайстраў таго часу, у якім і вызначыўся новы чэмпіён. З той пары і аж да 1993 года ФІДЭ цалкам кіравала ходам розыгрышу звання чэмпіёна свету. Чэмпіён абавязвалася бараніць свой тытул раз у тры гады ў матчы з пераможцам прэтэндэнцкага цыкла. У выпадку пройгрышу яму падавалася права на матч-рэванш. Міхаіл Бацвіннік двойчы паспяхова яго скарыстаў пасля параз ад Васіля Смыслова і Міхаіла Таля. Аднак у 1963 годзе, калі Бацвіннік прайграла Тыграну Петрасяну, гэта права было скасавана, а пачынаць «з нуля» Бацвіннік не захацела.

У 1975 годзе Роберт Фішэр не стаў бараніць свой тытул (пасля таго як ФІДЭ адмовілася змяніць некаторыя ўмовы правядзення матча), і ён дастаўся пераможцу прэтэндэнцкага цыкла Анатолю Карпаву.

«Раскол» (1993—2006)[правіць | правіць зыходнік]

Неўзабаве пасля таго, як Гары Каспараў стаў чэмпіёнам, Савецкі Саюз, у якім спартовая чыннасць выразна рэгламентавалася, распаўся. Гэта дало чэмпіёну вялікую волю дзеянняў. У 1993 годзе Каспараў і прэтэндэнт Найджал Шорт звінавацілі ФІДЭ ў карупцыі і нябытнасці прафесіяналізму, выйшлі з гэтай арганізацыі і заснавалі Прафесійную шахматную асацыяцыю (ПША), пад эгідай якой і згулялі свой матч. Паколькі Шорт быў ангельцам, а матч праходзіў у Лондане, у Англіі пачалося штосьці накшталт шахматнай ліхаманкі. Аднак Каспараў пераканаўча знішчыў Шорта, і цікавасць да шахмат у Злучаным Каралеўстве хутка загасла.

ФІДЭ абвясціла пра пазбаўленне Каспарава звання чэмпіёна свету і разгуляла яго паміж Карпавым (прайграў Шорту ў паўфінале турніру прэтэндэнтаў) і Янам Ціманам (прайграў Шорту ў фінале турніру прэтэндэнтаў). Карпаў здабыў перамогу. У выніку з’явілася два чэмпіёны свету па шахматах: Карпаў — па версіі ФІДЭ, і Каспараў — па версіі ПША.

Каспараў абараніў свой тытул у 1995 годзе ў матчы з Вішванатанам Анандам, які прайшоў адбор, вельмі падобны на той, які ўжываўся ФІДЭ. Меркавалася, што наступным супернікам Каспарава будзе Аляксей Шыраў, які выйграў матч ва Уладзіміра Крамніка, аднак гэтыя планы не былі ажыццёўлены. Не адбыўся і паўторны матч з Анандам. ПША спыніла сваё існаванне, пазбыўшыся фундатараў, і Каспараў вырашыў, што будзе бараніць свой тытул у матчы з найболей годным, па яго ўласнай думцы, прэтэндэнтам. Але цягам наступных двух гадоў Каспараў так аніразу і не абараніў свайго тытула. Толькі ў 2000 годзе магчымасць згуляць супраць Каспарава атрымаў Уладзімір Крамнік. Да здзіўлення грамадскасці, Крамнік выйграў гэты матч, стаў чарговым чэмпіёнам свету. Паколькі ПША ўжо не існавала, гэты варыянт тытула сталі клікаць «чэмпіён свету па класічнай версіі», паводле якой званне чэмпіёна свету можа быць атрымана толькі шляхам перамогі ў матчы над дзейным чэмпіёнам свету.

ФІДЭ тымчасам правяла яшчэ адзін чэмпіянат па традыцыйнай сістэме (Карпаў абараніў свой тытул у матчы з Гатай Камскім), аднак ужо ў 1996 годзе вырашыла змяніць схему розыгрышу і арганізавала вялікі турнір па накаўт-сістэме, у якім вялікі лік гульцоў гуляў кароткія матчы адзін з адным. Калі такі матч не вызначаў пераможца, то арганізавалася трохі дадатковых партый са скарочаным часам. Шматлікія гульцы былі незадаволены такой схемай, перадусім праз тое, што скарочаны час не мог не адбіцца на якасці партый. Каспараў і Крамнік не захацелі браць удзел у турнірах падобнага роду. Аднак сярод гросмайстраў меней высокага роўня накаўт-сістэма карысталася пэўнай падтрымкай, бо дазваляла кожнаму з іх падужацца за званне чэмпіёна свету і забяспечвала заробак нават пры выбыванні з першага кола.

У першым такім турніры па накаўт-сістэме Карпаў, як дзейны чэмпіён, быў «без чаргі» дапушчаны ў фінал (і абараніў свой тытул). Але пасля было развязана, што чэмпіён не можа мець якіх-небудзь прывілеяў і павінен браць удзел у накаўт-турніры нароўні з прэтэндэнтамі. Карпаў адмовіўся гуляць па такіх правілах, і ў 1999 тытул чэмпіёна свету па версіі ФІДЭ дастаўся Аляксандру Халіфману, у 2000 — Вішванатану Ананду, у 2002 — Руслану Панамарову, а ў 2004 — Рустаму Касымджанаву.

Да 2002 года шахматы апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы. Мала таго, што было два чэмпіёны свету (Крамнік і Панамароў), гульцы лічылі наймоцным шахматыстам планеты Гары Каспарава, які меў найвялікі ў свеце рэйтынг Эло і выйграў шэраг буйных турніраў. Амерыканскі гросмайстар Ясер Сейраван вынес на абмеркаванне так званыя «Пражскія пагадненні», мэтай якіх было з’яднанне дзвюх ліній. Крамнік да гэтага моманту арганізаваў турнір прэтэндэнтаў, выйграны венгерцам Петэрам Лека. Сейраван прапанаваў спачатку правесці матчы Крамнік-Лека і Панамароў-Каспараў, а потым разгуляць званне абсалютнага чэмпіёна паміж іх пераможцамі.

Аднак правядзенне з’яднальных матчаў стукнулася з сур’ёзнымі фінансавымі цяжкасцямі. Матч Крамнік-Лека адбыўся толькі пад канец 2004 года, а ФІДЭ гэтак і не здолела правесці матч паміж сваім чэмпіёнам Панамаровым (пазней Касымджанавым) і Каспаравым. Расчараваны сітуацыяй, якая склалася ў шахматах, Каспараў пакінуў актыўную гульню ў 2005 годзе, усё яшчэ валодаючы на той момант самым высокім рэйтынгам у свеце.

У 2005 годзе ФІДЭ вырашыла праводзіць чарговы чэмпіянат не па накаўт-сістэме і ўладкавала заміж гэтага двухкругавы турнір. І Каспараў, і Крамнік адмовіліся ад удзелу ў ім, а пераможцам (і новым чэмпіёнам па версіі ФІДЭ) стаў Весялін Тапалаў.

Пры ўліку храналогіі прысуджэння звання чэмпіёна свету па шахматах шэраг аўтараў кніг па тэорыі і гісторыі шахмат аддавалі перавагу чэмпіёнаў свету па версіі ПША / «класічных» шахматах.

З’яднанне (з 2006 года)[правіць | правіць зыходнік]

Нарэшце, у 2006 годзе была дасягнута дамоўленасць пра з’яднальны матч паміж Тапалавым і Крамнікам. Матч прайшоў у верасні 2006 года і скончыўся перамогай Крамніка, які, такім чынам, стаў абсалютным чэмпіёнам свету. Манаполія ФІДЭ на правядзенне чэмпіянату свету была адноўлена, наступны чэмпіянат прайшоў у верасні 2007 года ў Мехіка ў выглядзе кругавога турніру, у якім бралі ўдзел 8 гульцоў: Крамнік, чацвёра фіналістаў турніру прэтэндэнтаў і трое гросмайстраў з найвялікім рэйтынгам. Крамнік у ім прайграў афіцыйнае званне чэмпіёна свету Вішванатану Ананду, аднак, нягледзячы на фармальнае сканчэнне «хаосу», частка шахматнага свету працягвала лічыць Крамніка чэмпіёнам свету па класічнай версіі, бо ён не быў пераможаны ў матчы. У кастрычніку 2008 года ў Боне Крамнік прайграў Ананду матч на першасць свету з рахункам 4½ : 6½, пасля чаго страта ім чэмпіёнскага звання стала бясспрэчнай.

Вішванатан Ананд абараніў званне чэмпіёна ў траўні 2010 года у матчы з балгарскім прэтэндэнтам Весялінам Тапалавым (лік 6,5:5,5) і ў траўні 2012 года ў матчы з ізраільскім прэтэндэнтам Борысам Гельфандам (6:6 у асноўным матчы; 2,5:1,5 на тай-брэйку).

У 2013 годзе Вішванатан Ананд прайграў матч у Чэнаі і саступіў званне чэмпіёна нарвежскаму прэтэндэнту Магнусу Карлсену. У 2014 годзе Магнус Карлсен у Сочы абараніў званне ў Вішванатана Ананда, а ў 2016 годзе — у Нью-Ёрку ў матчы супраць Сяргея Каракіна. У 2018 годзе ў Лондане Магнус Карлсен у трэці раз абараніў сваё званне супраць Фабіяна Каруаны.

У 2020 годзе павінны былі адбыцца турнір прэтэндэнтаў і чацвёртая абарона тытула чэмпіёна свету Магнуса Карлсена, аднак праз пандэмію COVID-19 матч быў адкладзены да 2021 года. Пераможцам турніру прэтэндэнтаў, што прайшоў у Екацярынбургу, стаў расійскі гросмайстар Ян Няпомняшчы, аднак у матчы ён саступіў Карлсену, які захаваў званне.

У 2022 годзе Карлсен заявіў, што не будзе абараняць тытул у наступным годзе. У выніку матч у 2023 годзе адбыўся паміж шахматыстымі, якія занялі першыя два месцы ў турніры прэтэндэнтаў — расіянінам Янам Няпомняшчым і кітайцам Дынам Ліжэнем. Перамогу ў тай-брэйку атрымаў Дын Ліжэнь, які стаў новым чэмпіёнам свету.

Спіс чэмпіёнаў[правіць | правіць зыходнік]

Гады
чэмпіёнства
Партрэт Чэмпіён Краіна
Чэмпіёны з 1886 па 1993 год
1 1886—1894 Wilhelm Steinitz2.jpg
(14 траўня 1836
12 жніўня 1900)
Вільгельм Стэйніц Flag of Austria-Hungary (1867-1918).svg Аўстра-Венгрыя
Flag of the United States (1891–1896).svg ЗША[1]
2 1894—1921 Bundesarchiv Bild 102-00457, Emanuel Lasker.jpg
(24 снежня 1868 —
11 студзеня 1941)
Эмануэль Ласкер Flag of Germany (1867–1918).svg Германская імперыя
3 1921—1927 José Raúl Capablanca 1931.jpg
(19 лістапада 1888 —
8 сакавіка 1942)
Хасэ Рауль Капабланка Flag of Cuba.svg Куба
4 1927—1935
1937—1946
Alexandre Alekhine Color.jpg
(31 кастрычніка 1892 —
24 сакавіка 1946)
Аляксандр Алёхін Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Russian Soviet Federative Socialist Republic (1918–1925).svg РСФСР
Flag of France.svg Францыя[2]
5 1935—1937 Jacob Merkelbach, Afb B00000002112.jpg
(20 сакавіка 1901
26 лістапада 1981)
Макс Эйвэ Flag of the Netherlands.svg Нідэрланды
6 1948—1957
1958—1960
1961—1963
Mikhail Botvinnik 1962.jpg
(17 жніўня 1911
5 мая 1995)
Міхаіл Бацвіннік Flag of the USSR (1936-1955).svg СССР
7 1957—1958 Interpolisschaaktoernooi Tilburg 1819 Smyslov aan zet, Bestanddeelnr 929-3630.jpg
(24 сакавіка 1921
27 сакавіка 2010)
Васіль Смыслоў Flag of the Soviet Union.svg СССР
8 1960—1961

Hoogovenschaaktoernooi, de Rus M. Tal, Bestanddeelnr 920-9788.jpg

(9 лістапада 1936
28 чэрвеня 1992)
Міхаіл Таль Flag of the Soviet Union.svg СССР
9 1963—1969 Tigran Petrosian 1962.jpg
(17 чэрвеня 1929
13 жніўня 1984)
Тыгран Петрасян Flag of the Soviet Union.svg СССР
10 1969—1972 Eerste ronde IBM-schaaktoernooi, Boris Spasski, Bestanddeelnr 926-5523.jpg
(нар. 30 студзеня 1937)
Барыс Спаскі Flag of the Soviet Union.svg СССР[3]
Flag of France.svg Францыя
Flag of Russia.svg Расія
11 1972—1975 Bobby Fischer 1972.jpg
(9 сакавіка 1943 —
17 студзеня 2008)
Роберт Фішэр Flag of the United States.svg ЗША
12 1975—1985 4e Ronde, Anatoli Karpov achter het schaakbord, Bestanddeelnr 930-5266.jpg
(нар. 23 мая 1951)
Анатоль Карпаў Flag of the Soviet Union.svg СССР[3]
Flag of Russia.svg Расія
13 1985—1993 Kasparov-34.jpg
(нар. 13 красавіка 1963)
Гары Каспараў Flag of the Soviet Union.svg СССР[3]
Flag of Russia.svg Расія
Чэмпіёны з 1993 па 2006
Па версіі ФІДЭ
Па версіі ПША
Гады
чэмпіёнства
Партрэт
Чэмпіён
Краіна
Гады чэмпіёнства
Партрэт
Чэмпіён
Краіна
12 1993—1999 Interpolis Schaaktoernooi Karpov, close, Bestanddeelnr 933-7978.jpg
(нар. 23 траўня 1951)
Анатоль Карпаў Flag of Russia.svg Расія 13 1993—2000 Kasparov-34.jpg
(нар. 13 красавіка 1963)
Гары Каспараў Flag of Russia.svg Расія
14 1999—2000 Khalifman,Alexander 2000 Porz.jpg
(нар. 18 студзеня 1966)
Аляксандр Халіфман Flag of Russia.svg Расія
15 2000—2002 Viswanathan Anand (cropped).jpg
(нар. 11 снежня 1969)
Вішванатан Ананд Flag of India.svg Індыя 14 2000—2006 Kramnik 2007 Dortmund.jpg
(нар. 25 чэрвеня 1975)
Уладзімір Крамнік Flag of Russia.svg Расія
16 2002—2004 Ponomariov 2010 Dortmund.jpg
(нар. 11 кастрычніка 1983)
Руслан Панамароў Flag of Ukraine.svg Украіна
17 2004—2005 Kasimdhzanov Torino 2006.JPG
(нар. 5 снежня 1979)
Рустам Касымджанаў Flag of Uzbekistan.svg Узбекістан
18 2005—2006 Veselin Topalov 2013.jpg
(нар. 15 сакавіка 1975)
Весялін Тапалаў Flag of Bulgaria.svg Балгарыя
Чэмпіёны з 2006
14 2006—2007 Kramnik 2007 Dortmund.jpg
(нар. 25 чэрвеня 1975)
Уладзімір Крамнік Flag of Russia.svg Расія
15 2007—2013 Viswanathan Anand (cropped).jpg
(нар. 11 снежня 1969)
Вішванатан Ананд Flag of India.svg Індыя
16 2013—2023 Magnus Carlsen (2012) cropped.jpg
(нар. 30 лістапада 1990)
Магнус Карлсен Flag of Norway.svg Нарвегія
17 з 2023 года World Chess Championship 2023, game 01, Ding Liren.jpg
(нар. 24 кастрычніка 1992)
Дын Ліжэнь Flag of the People's Republic of China.svg Кітай

Рэкорды[правіць | правіць зыходнік]

  • Даўжэй за ўсіх чэмпіёнам быў Эмануэль Ласкер (27 гадоў — з 1894 па 1921 год). Ён жа выйграў найвялікі лік матчаў за званне чэмпіёна свету — 7 (улучаючы матч 1909 года, які некаторымі гісторыкамі шахмат не лічыцца афіцыйным).
  • Адзіны шахматыст, які памёр, быўшы дзейным чэмпіёнам, — Аляксандр Алёхін.
  • Адзіны чэмпіён, які страціў сваё званне, адмовіўшыся гуляць з прэтэндэнтам, — Роберт Фішэр. Пасля Фішэр заяўляў, што працягвае лічыць сябе чэмпіёнам, бо не быў пераможаны, а свой камерцыйны «матч-рэванш» з Барысам Спаскім у 1992 годзе, у якім ён здабыў перамогу, называў матчам на першасць свету.
  • Адзіны афіцыйны чэмпіён свету, які не зайграў ніводнай партыі са сваім папярэднікам, — Анатоль Карпаў. Ён жа — адзіны агульнапрызнаны чэмпіён, які аніразу не выйграваў ніводнага матча за гэта званне ў іншага чэмпіёна свету (не лічачы Стэйніца, які быў першым афіцыйным чэмпіёнам і не меў папярэдніка).
  • Старэйшым за ўсіх чэмпіёнаў быў на момант заваёвы гэтага тытула Вільгельм Стэйніц. Ён заваяваў гэты тытул у 50 гадоў, але неафіцыйна лічыўся наймоцным гульцом з 30, калі перамог у матчы Адольфа Андэрсана.
  • Чалавек, які стаў чэмпіёнам свету ў наймалодшым веку, — Руслан Панамароў (18 гадоў), а сярод агульнапрызнаных чэмпіёнаў — Гары Каспараў (22 гады).
  • Чалавек, які заваяваў званне чэмпіёна свету найвялікую колькасць разоў, — Міхаіл Бацвіннік. Ён стаў чэмпіёнам свету тройчы: упершыню ў 1948 годзе, потым двойчы прайграваў званне і вяртаў яго ў матчы-рэваншы. Пры гэтым не выйграў ніводнага матча на першасць свету, быўшы ў рангу чэмпіёна свету (нічыі з Д. Бранштэйнам і В. Смысловым, пройгрышы В. Смыслову, М. Талю і Т. Петрасяну).
  • Больш за ўсё матчаў за званне чэмпіёна свету па шахматах міжсобку правялі Карпаў і Каспараў — гэта пара гросмайстраў пяць разоў сустракалася ў матчах за шахматную карону (тры матчы выйграў Каспараў, адзін скончыўся ўнічыю, адзін быў спынены пры лідарстве Карпава (у ім было зайграна 48 партый, рахунак пры прыпынку быў 5-3)). За імі ідуць — Бацвіннік і Смыслоў, паміж якімі адбылося тры матчы (апроч таго, яны сустракаліся ў рамках матча-турніру 5 гросмайстраў у 1948 годзе. Адзін матч (а таксама матч-турнір) выйграў Бацвіннік, адзін — Смыслоў, адзін матч скончыўся ўнічыю). Па партыях агульны рахунак у іх роўны: лічачы матч-турнір 1948 года, кожны выйграў па 18 партый, і 38 скончыліся ўнічыю.
  • Найменшая колькасць гадоў — 14, — спатрэбілася, каб стаць чэмпіёнам свету, Міхаілу Талю (навучыўся гуляць у 10, а чэмпіёнам стаў у 24). Не ўлічваецца Панамароў, які стаў чэмпіёнам у веку 18 гадоў. У колькі менавіта ён навучыўся гуляць — невядома, але калі яму было больш за 4 гады — то фаварыт менавіта ён. Для параўнання: Бацвінніку спатрэбілася 25 гадоў, Каспараву — 15, Фішэру — 21.
  • Адзіны шахматыст, які заваёўваў тытул чэмпіёна і бараніў яго ў спаборніцтвах з трыма рознымі фарматамі — Вішванатан Ананд. Ён станавіўся чэмпіёнам у турніры па накаўт-сістэме (2000 г.) і ў кругавым турніры (2007 г.), а таксама бараніў тытул у матчах (2008 — з Крамнікам, 2010 — з Тапалавым, 2012 — з Гельфандам). Апроч таго, Ананд браў удзел у матчах на першасць свету па абедзвюх версіях у перыяд расколу, а таксама за абсалютны тытул пасля з’яднання.

Зноскі

  1. Стаў чэмпіёнам свету, з’яўляючыся грамадзянінам ЗША
  2. Стаў чэмпіёнам свету з’яўляючыся грамадзянінам Францыі
  3. а б в Стаў чэмпіёнам свету з’яўляючыся грамадзянінам СССР