Уладзімір Барысавіч Крамнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Барысавіч Крамнік
London Chess Classic 2010 Kramnik 04.jpg
Краіны:
Дата нараджэння: 25 чэрвеня 1975(1975-06-25)[1][2] (43 гады)
Месца нараджэння:
Званне: гросмайстар[d][3]
Актуальны рэйтынг: 2 777 (лістапад 2018)[4]
kramnik.com
Commons-logo.svg Уладзімір Барысавіч Крамнік на Вікісховішчы

Уладзімір Барысавіч Крамнік (25 чэрвеня 1975, Туапсэ, Краснадарскі край, РСФСР, СССР) — расійскі шахматыст, 14-ы чэмпіён свету па шахматах у 2000—2007, уладальнік Кубка свету (2013). У складзе зборнай Расіі трохразовы пераможца Сусветных шахматных Алімпіяд (1992, 1994, 1996), пераможца каманднага чэмпіянату Еўропы (1992) і свету (2013). Заслужаны майстар спорту Расіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У. Б. Крамнік

Міжнародны гросмайстар (1991). Чэмпіён свету сярод юнакоў да 16 і 18 гадоў. Удзельнік прэтэндэнцкіх спаборніцтваў на сусветнае першынства (з 1993). Пераможца буйных міжнародных турніраў і матчаў.

У 2000 годзе Крамнік стаў чэмпіёнам свету па шахматах па версіі ПША і перамог у Лондане Гары Каспарава. У 2004 годзе абараніў гэтае званне ў матчы з Петэрам Леко. У 2006 годзе выйграў у аб’яднальным матчы ў чэмпіёна свету ФІДЭ Весяліна Тапалава, заваяваўшы тытулы чэмпіёна свету па версіі ПША (па «класічных шахматах») і чэмпіёна свету ФІДЭ, стаў 14-м чэмпіёнам свету па шахматах. У 2007 годзе страціў званне чэмпіёна свету на чэмпіянаце ў Мехіка, выйгранай Вішы Анандам. У 2008 годзе ў Боне прайграў матч на першынства свету Ананду.

У маі 2011 года, у Казані Уладзімір Крамнік быў удзельнікам турніру прэтэндэнтаў на розыгрыш тытула чэмпіёна свету па шахматах. У 1/4 турніра пасля ўпартай барацьбы ў «класіцы» Крамнік перайграў Тэймура Раджабава на тай-брэйку (лік пасля асноўных партый 2:2, рапід 2:2, бліц 2,5:1,5). Але ў паўфінале — і зноў на тай-брэйку — саступіў іншаму расійскаму шахматысту Аляксандру Грышчуку (лік пасля асноўных партый 2:2 (чатыры нічыі), рапід — 2: 2 (чатыры нічыі), бліц — 0,5: 1,5 (параза белымі, нічыя чорнымі).

У 2013 годзе Крамнік падзяліў з Магнусам Карлсенам 1-2 месца на турніры прэтэндэнтаў, аднак па дадатковым паказчыку (большая колькасць перамог) саступіў Карлсену права згуляць матч на першынства свету з Анандам.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 1 чэрвеня 2015.
  2. Vladimir Kramnik // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ratings.fide.com
  4. ratings.fide.com Праверана 4 лістапада 2018.