Руслан Генадзевіч Аніскевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руслан Генадзевіч Аніскевіч
Суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
з 2009

Нараджэнне 17 лютага 1967(1967-02-17) (57 гадоў)
Адукацыя
Месца працы

Руслан Генадзевіч Аніске́віч (17 лютага 1967, Мінск) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юрыдычную дзейнасць пачынаў з пасады памочніка старшыні суда Савецкага раёна горада Мінска ў 1995 годзе. Пасля заканчэння ў 1997 годзе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў прызначаны суддзёй суда Савецкага раёна горада Мінска, у 2007 — суддзёй Мінскага гарадскога суда.

З 2009 года пачаў працаваць на пасадзе суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. У 2014 годзе быў прызначаны суддзёй, сакратаром Пленума Вярхоўнага Суда. З красавіка 2015 года з’яўляўся намеснікам Старшыні, старшынёй судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суда.

У 2015 годзе прысвоены вышэйшы кваліфікацыйны клас.

15 кастрычніка 2020 года вызвалены ад пасады намесніка Старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]