Руслан Міхайлавіч Ігнацішчаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руслан Міхайлавіч Ігнацішчаў
Дата нараджэння 25 красавіка 1939(1939-04-25) (85 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, палітык
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Руслан Міхайлавіч Ігнацішчаў (25 красавіка 1939) — беларускі вучоны ў галіне машыназнаўства і дэталяў машын, заслужаны дзеяч навукі Беларусі[1]. Доктар тэхнічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Харкаўскі горны інстытут, інжынер-электрамеханік.

Працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі філіяла Харкаўскага горнага інстытута, дэканам транспартнага факультэта Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута[2][3].

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кто есть кто в Беларуси. Москва: Книжный дом «Университет». 1999.