Перайсці да зместу

Руслан Ямадаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руслан Ямадаеў

Руслан Ямадаеў (руск.: Русла́н Бекмирза́евич Ямада́ев, 10 снежня 1961 — 24 верасня 2008, Масква) — чачэнскі і расійскі палітычны дзеяч.

Нарадзіўся ў г. Гудэрмесе (зараз Чачня). Працаваў будаўніком.

На пачатку 1990-х удзельнічаў у фарміраваннях чачэнскіх сепаратыстаў, затым перайшоў на бок расійскіх урадавых войск.

У 2001-02 займаў пасаду намесніка ваеннага каменданта Чачні. Дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ (2003-07), член фракции «Адзіная Расія». У чэрвені 2003 балатаваўся на пасаду старшыні Дзяржсавета Чачні, але прайграў.

Некалькі разоў адбываліся замахі на жыццё Р. Ямадаева. Забіты ў Маскве.

Герой Расійскай Федэрацыі (2004).

Млодшыя браты — Сулім Ямадаеў і Джабраіл Ямадаеў — таксама Героі Расійскай Федэрацыі.