Рутавыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рутавыя
Ruta graveolens2.jpg
Рута пахучая (Ruta graveolens)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rutaceae Juss., 1789

Тыпавы род
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   28848
NCBI   23513
EOL   4414
GRIN   f:979

Рутавыя (Rutaceae) — сямейства кветкавых двухсемядольных раслін.

Уключае каля 150 родаў і 900 відаў трапічных, субтрапічных і часткова цёплаўмераных паясоў абодвух паўшар'яў, але галоўным чынам у паўднёвай Афрыцы і ў Аўстраліі.

Рутавыя — пераважна вечназялёныя дрэвы ці хмызнякі, іншы раз ліяны, вельмі рэдка шматгадовыя і аднагадовыя травы. Лісты складаныя, перыстыя, радзей простыя. У вегетатыўных органах, іншы раз і ў пладах, маюцца ёмістасці з эфірнымі алеямі, бальзамамі і смоламі.

Кветкі двухполыя, іншы раз аднаполыя, большай часткай правільныя, звычайна з двайным 5-4-членным калякветнікам, часта з нектарным дыскам паміж андрацэем і гінецэем. Чашалісцікі свабодныя, іншы раз зрослыя. Тычынак у два разы, радзей у некалькі разоў, больш чым пялёсткаў; іншы раз яны зрастаюцца ў аснове. Каляпялёсткавыя тычынкі ператвараюцца ў нектарнікі ці адсутнічаюць. Пладалісцікаў 5-4, радзей менш (да аднаго), яшчэ радзей пладалісцікаў шэсць — некалькі. Яны зрастаюцца, іншы раз не заўсёды поўнасцю, а толькі каля слупка. Завязь, як правіла, шматгняздовая, з 1-2 семязачаткамі ў гняздзе, верхняя. Плады разнастайныя, бываюць сухімі ці сакавітымі. Сухія плады часта распадаюцца на 4-5 ці 1-3 скурыстыя плодзікі, ці яны лопасцевыя каробачкападобныя або падобныя на крылаткі клёна ці льну. Сакавітыя плады касцянка- ці ягадападобныя, маюць або дравяністы экзакарпій і сакавіты эндакарпій, або наадварот.

Апельсіны

Плод гесперыдый уласцівы многім прадстаўнікам падсям'і цытрусавых роду цытрус (Citrus), куды ўваходзяць апельсін, лімон, мандарын і іншыя віды. Гесперыдый уяўляе сабой вельмі своеасаблівую разнавіднасць ягадападобнага плода. Для яго характэрна наяўнасць даволі тоўстай, двухслойнай скуры і мякаці, якая запаўняе цалкам гнёзды плода. Мякаць складаецца з мноства верацёнападобных валаскоў, запоўненых сокам, называемых сокавымі мяшочкамі. Пры паспяванні плода мякаць некаторых цытрусавых лёгка можа быць раздзелена на долі, гнёзды плода. У кожным гняздзе спелага плода знаходзіцца адно ці два семя, размешчаных адзін на другім. Скура геперыдыя складаецца з двух слаёў. Вонкавы слой — экзакарпій жоўтага ці аранжавага колеру, утрымлівае вялікую колькасць залозак з эфірным алеем. Другі слой — мезакарпій, у спелых пладоў белай губчастай структуры.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6