Рута пахучая
Рута пахучая | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Ruta graveolens L., 1753 | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
| ||||||||||||||
|
Рута духмяная, Рута пахучая[3], Бута пахучая (Ruta graveolens) — травяністая шматгадовая расліна з моцным пахам[4], расце ў дзікім стане ў паўднёвай Еўропе і Крыму, па камяністых, асветленых сонцам, месцах.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Рута пахучая, рута[5][6][7], зіма-зелень[8].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Рута духмяная. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
|
Плады і насенне
|
Рута духмяная — травяністая шматгадовая расліна, мае моцны водар, дасягае ў вышыню 50-100 см.
Сцябло прамастаячае, разгалінаванае, дравяністае ў падножжа.
Лісце — чарговыя, падоўжана-яйкападобная, двойчы-тройчыперыстарассечаная, кароткачаранковая, мясістая, блакітнавата-зялёныя.
Кветкі — дробныя, на кароткіх кветаножках, зелянява-жоўтага колеру, пяціпялёсткавыя, з дзесяццю тычачкамі, сабраны ў суквецце мяцёлку. Цвіце ў чэрвені — жніўні.
Плод — шарападобная чатырохгнёздная каробачка. Насенне бурае, дробнае, даўжынёй 1-1,5 мм.
Хімічны састаў
[правіць | правіць зыходнік]У траве руты ўтрымліваецца эфірнае масла (0,25—1,2 %), вітамін С (156,6 мг%), дубільныя рэчывы, фуранакумарыны, алкалоіды і флавангліказід рутын, бергаптэн, горкія і дубільныя рэчывы.[4]
У пладах выяўлены сляды скіміаміна (0,018 %) і какусагіна.[4]
У каранях утрымліваецца кумарын, фуракумарыны, алкалоіды, эфірнае масла.[10]
Расліна атрутна. Пры перадазаванні выклікае цяжкія атручванні.[4]
Значэнне і ўжыванне
[правіць | правіць зыходнік]Разводзіцца рута дзеля маладога лісця, якое ідзе як заправа да страў, для пасыпкі бутэрбродаў і ў воцат (смак, які нагадвае не то часнок, не то цыбулю), а таксама ў якасці лекаў, для чаго расліна зразаецца перад самым цвіценнем і затым сушыцца. У Расіі, у сярэдняй яе паласе, рута вымярзае і разводзіцца толькі як аднагадовая расліна. Высейваецца рута рана ўвесну на насенную граду, адкуль перасаджваецца на сталую граду. Размножваюць руту падзелам кустоў увесну ці чаранкамі, разразаючы і акараняючы іх у парніках, каб улетку высадзіць на грады.
Дапаможнік па ароматэрапіі рэкамендуюць скарыстоўваць рутавае масла пры болях галавы і вушэй, вывіхах і рэўматызме.
У медыцыне ўжываецца ў якасці спазмалітыку. Выкарыстоўваецца для лячэння бяссоніцы, галаўнога болю, неўрозаў і інш.
Ужываецца ў выглядзе настойкі пры нервовых засмучэннях, спазмах цягліц страўніка і кішачніка і як глістагонны сродак. Настой з лісця ўжываецца для ваннаў пры скурных захворваннях[4].
У народнай медыцыне адвар травы п’юць пры захворваннях сэрца, засмучэнні нервовай сістэмы, галавакружэнні, ад паноса, ліхаманкі і маткавых крывацёкаў[4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г д е Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Барабанов Е.И. Ботаника: учебик для студ.высш.учеб.заведений. — М: Издательский центр «Академия», 2006. — С. 241. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
- ↑ Под ред. Борисова М. И. Лекарственные свойства сельскохозяйственных растений. — Мн.: «Ураджай», 1974. — С. 105. — 336 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рута душистая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Рута пахучая Архівавана 2 сакавіка 2009.
- Ruta graveotens L.