Перайсці да зместу

Руіны касцёла ў Тшэнсачы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Руіны касцёла ў Тшэнсачы
польск.: Ruiny kościoła w Trzęsaczu
Сцяна касцёла ў кастрычніку 2008 года
Сцяна касцёла ў кастрычніку 2008 года
54°04′40″ пн. ш. 14°59′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Вёска Тшэнсач
Канфесія Евангелічна-Аўгсбургская царква ў Польшчы[d]
Архітэктурны стыль готыка
Дата заснавання 1124
Дата скасавання 1900
Стан руіны
Сайт muzeumtrzesacz.pl/en
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Руіны касцёла ў Тшэнсачы (польск.: Ruiny kościoła w Trzęsaczu) ― уцалелыя фрагменты будынка старажытнага гатычнага касцёла Св. Мікалая, пабудаванага ў вёсцы Тшэнсач, Грыфіцкі павет, Заходнепаморскае ваяводства, Польшча.

Першы храм, пабудаваны з дрэва, быў узведзены ў вёсцы ў 1124 годзе; другі, зроблены з цэглы, ― прыкладна каля 1270 года; і, нарэшце, трэці ― у канцы XIV ці пачатку XV стагоддзя. На той момант ён размяшчаўся амаль за два кіламетры ад мора. Акрамя касцёла, на поўнач ад вёскі Тшэнсач раней таксама была яшчэ адна вёска, якая цалкам сышла пад ваду. Першапачаткова храм быў каталіцкім, але ў пачатку XVI стагоддзя, пасля пачатку Рэфармацыі, стаў пратэстанцкім. Паводле дадзеных некаторых летапісаў, гэты касцёл была трэцім хрысціянскі храмам у Памераніі[1].

З цягам часу, працэс абразіі (больш шырока вядомай як эрозія) выклікаў распаўсюджванне вод Балтыйскага мора на землі каля храма. Вада падступала з года ў год: ў 1750 годзе мора знаходзілася за 58 метраў ад яго; у 1771 годзе сышла пад ваду частка могілак, а 1820 годзе адлегласць скарацілася да 13 метраў. Нарэшце, 2 жніўня 1874 г., у храме прайшла апошняя служба. Затым усе царкоўныя рэчы былі перавезены ў Кафедральны сабор[pl] у Камені-Паморскім, за выключэннем трыпціха, які цяпер захоўваецца ў касцёле ў вёсцы Рэваль. У 1885 годзе храм апынуўся стаячым над прорвай і, з дазволу прускага ўрада, ён быў канчаткова закінуты і з яго знялі дах[2].

У ноч з 8 на 9 красавіка 1901 года найбольш слабая паўночная сцяна касцёла абвалілася. На працягу наступных гадоў, па частках, большую частку будынка паглынула мора, якое ўпарта рухалася на поўдзень, забіраючы зямлю. 1 лютага 1994 года абрынулася частка паўднёвай сцяны.

Згодна з дадзенымі навукоўцаў, з канца XIX стагоддзя мора займала каля 40 сантыметраў зямлі ў год. З цягам часу, мясцовыя органы ўлады — як Прусіі, а затым і (пасля 1945 года) Польшчы, — спрабавалі выратаваць храм, усталёўваючы бетонныя блокі, але ўсе спробы былі беспаспяховыя. У цяперашні час вядуцца інтэнсіўныя работы па выратаванню руін, бо яны з’яўляюцца адзінымі ў сваім родзе ў Еўропе. Паводле аднаго з такіх праектаў, апошнія рэшткі сцяны павінны быць перамешчаныя на поўдзень, далей ад мора, аднак рызыка поўнага развалу была занадта высокай[3].

Зноскі

  1. Trzęsacz. web-beta.archive.org. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2003. Праверана 7 красавіка 2017.
  2. Ryszard Schmidt. Wybrzeże Rewalskie - Ruiny Kościoła w Trzęsaczu(недаступная спасылка). www.wybrzeze-rewalskie.pl. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2017. Праверана 7 красавіка 2017.
  3. Akademicki Klub Turystyczny 'Kroki'. AKT Kroki - Ciekawe Miejsca - Trzęsacz (польск.). web-beta.archive.org. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2005. Праверана 7 красавіка 2017.(польск.) . web-beta.archive.org. Праверана 7 красавіка 2017.