Рыга Мастэрс 2018 (снукер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыга Мастэрс 2018
Сезон 2018/2019
Тэрміны 27 – 29 чэрвеня 2018
Арэна Арэна Рыга
Горад Рыга
Краіна Латвія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Kaspersky lab
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £259,000
Прызавыя пераможцы £50,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Уэльса Раян Дэй
Фінал
Пераможца Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан
Фіналіст Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі
Лік 5:2
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 66 (+62)
Колькасць матчаў 63 (+58)
Колькасць соценных серый 31 (+18)
Найвышэйшая серыя 140 (Лян Вэньбо)
(кваліфікацыя: 140 (Майкл Уайт))
←2017Рыга Мастэрс
Снукерны сезон 2018/2019

World Open→

Рыга Мастэрс 2018 (англ.: Riga Masters 2018, таксама вядомы як Kaspersky Riga Masters 2018 ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 27 па 29 чэрвеня 2018 года на арэне Рыга ў Рызе, Латвія. Турнір стаў пятым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 2014 годзе і да 2015 года праходзіў у рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship. Кампанія Kaspersky lab у пяты раз запар спансавала Рыга Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £259,000, з якіх £50,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру ў другі раз стаў Ніл Робертсан, які перайграў на сваім шляху да тытула Ло Ханхаа ў кваліфікацыі (4:2), Лі Юаня (4:2), Ляна Вэньбо (4:3), Крэйга Стэдмэна (4:2), Рыкі Уолдэна ў чвэрцьфінале (4:2), Сцюарта Кэрынгтана ў паўфінальным матчы (5:0) і Джэка Лісоўскі ў фінальным паядынку з лікам 5:2. Такім чынам, 36-гадовы аўстраліец выйграў 14-ы рэйтынгавы турнір у сваёй кар'еры і першы са снежня 2017 года (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]