Арэна Рыга
Выгляд
| Арэна Рыга | |
|---|---|
| | |
| Пабудаваны | 2006 |
| Хатняя каманда | Дынама Рыга |
| Умяшчальнасць | 14 500 |
| Сайт | xiaomi-arena.com (лат.) |
«Арэна Рыга» (лат.: Arēna Rīga) — крытая арэна ў Рызе, Латвія. У асноўным, яна выкарыстоўваецца для спаборніцтваў па хакеі з шайбай, баскетболе і канцэртаў. «Арэна Рыга» была пабудаваная ў 2006 годзе і ўмяшчае 14 500 чалавек. Арэна была пабудаваная ў якасці аднаго з месцаў праведзення чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2006 года. З 2008 года з’яўляецца хатняй арэнай хакейнага клуба «Дынама» Рыга, які выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Апроч таго, на «Арэне Рыга» выступала шмат вядомых выканаўцаў і гуртаў з усяго свету.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арэна Рыга
