Рыгор Іванавіч Багамазаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Іванавіч Багамазаў
руск.: Григорий Иванович Богомазов
Род дзейнасці афіцэр
Дата нараджэння 28 студзеня 1918(1918-01-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 студзеня 1994(1994-01-16) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прыналежнасць СССР
Узнагароды і прэміі

Рыгор Іванавіч Багамазаў (28 студзеня 1918 — 16 студзеня 1994) — савецкі ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943). Ганаровы грамадзянін Віцебска.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Г. І. Багамазаў нарадзіўся ў вёсцы Канавалава (Валаконаўскі раён, Белгародская вобласць). Працаваў майстрам на панчошнай фабрыцы ў Сталінградзе. У Чырвонай Арміі з 1937 года. У 1938 годзе Скончыў Барысаглебскую авіяцыйную школу.

У баявых дзеяннях Р. І. Багамазаў прымаў удзел з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны. Па верасень 1941 года служыў на складзе 16-га знішчальнага авіяцыйнага палка. Удзельнічаў у бітве пад Масквой, у баях на Ленінградскім і Волхаўскім франтах. Да ліпеня 1943 года намеснік камандзіра эскадрыллі 158-га знішчальнага авіяцыйнага палка старшы лейтэнант Р. І. Багамазаў здзейсніў 350 баявых вылетаў, у 50 паветраных баях асабіста збіў 12 і ў групе 4 самалёта праціўніка. Да канца вайны здзейсніў больш за 400 паспяховых баявых вылетаў, правёў звыш 60 паветраных баёў.

Пасля заканчэння вайны працягнуў Р. І. Багамазаў ваенную службу. У 1956 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. У 1958—1960 гг. — Камандзір 339-га ваенна-транспартнага авіяцыйнага ордэна Суворава 3-й ступені палка.

З 1969 гады палкоўнік Р. І. Багамазаў ў запасе. Жыў у горадзе Віцебску. Працаваў на абутковай фабрыцы «Чырвоны Кастрычнік», займаўся савецкім выхаваннем.

Р. І. Багамазаў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1