Рыгор Аляксандравіч Сідарок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Рыгор Аляксандравіч Сідарок
Дата нараджэння 16 лістапада 1902(1902-11-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 1963(1963-06-14) (60 гадоў)
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў Партызаны
Камандаваў
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

Рыгор Аляксандравіч Сідарок (16 лістапада 1902, вёска Варацец, Хойніцкі раён14 чэрвеня 1963) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1931 года. Скончыў Вышэйшую Партыйную Школу пры ЦК ВКП(б) (1947). З 1934 года на партыйнай і савецкай рабоце, з 1940 першы сакратар Івянецкага РК КП(б)Б на Цэнтральным фронце. З сакавіка 1943 да ліпеня 1944 член Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б, у красавіку — снежні 1943 года кіраўнік Івянецкага падпольнага міжрайпартцэнтра, адначасова ў красавіку 1943 — ліпені 1944 камандзір Івянецкага партызанскага злучэння, у красавіку — ліпені 1944 выконваў абавязкі камандзіра Баранавіцкага партызанскага злучэння, у чэрвні 1943 — ліпені 1944 першы сакратар Івянецкага падпольнага РК КП(б)Б. З 1944 года на партыйнай рабоце ў Беларусі і Літве.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.