Рыгор Мяфодзьевіч Байкачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Мяфодзьевіч Байкачоў
Сцяг2-і Сакратар па кадрах ЦК КПБ
16 лістапада 1939 — 22 снежня 1940
Папярэднік Якім Жылянін
Пераемнік Мікалай Аўхімовіч

Нараджэнне 19 красавіка 1906(1906-04-19)
Смерць 10 лютага 1975(1975-02-10) (68 гадоў)
Нацыянальнасць рускі
Партыя УКП(Б) (з 1927)
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Рыго́р Мяфо́дзьевіч Байкачо́ў (19 красавіка 1906 у в. Малевічах Магілёўскай губерні — 10 лютага 1975 у Маскве) — савецкі палітык, 1-ы сакратар Вялікалуцкага абкама ВКП(б) (1944—1950), 1-ы сакратар Паўночнаказахстанскага абласнога камітэта КПК (1956—1958 гг.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1925—1927 гадах — старшыня сельскага савета ў роднай вёсцы, з 1927 года — у УКП(б), сакратар ячэйкі КП(б) Беларусі, у 1928—1930 гадах — старшыня сельскагаспадарчага крэдытнага кааператыва, у 1930—1933 гадах — вучыўся ў Маскоўскім Інстытуце Журналістыкі, пасля чаго ён быў прызначаны адказным рэдактарам раённай газеты.

З верасня 1937 года — намеснік адказнага рэдактара газеты «Советская Белоруссия», з красавіка да жніўня 1938 года — загадчык аддзела партыйнага жыцця ў рэдакцыі гэтай газеты, пазней яе адказны рэдактар.

У 1939 годзе — упаўнаважаны ЦК КП(б)Б Віцебскай вобласці, з 16 лістапада 1939 года па 22 снежня 1940 года — сакратар ЦК КП(б)Б і член палітбюро ЦК КП(б)Б, у 1940—1942 гадах — слухач Вышэйшай Школы Партыйных Арганізатараў пры ЦК УКП(б).

З 1941 года — адказны арганізатар ЦК КП(б)Б, з жніўня 1944 па ліпень 1950 года 1-ы сакратар абласнога камітэта УКП(б) у Вялікіх Луках. У 1950—1953 гадах — намеснік начальніка Упраўлення Галоўнага Упраўлення па справах выдавецтваў, паліграфіі і гандлю кнігамі пры Савеце Міністраў СССР, у 1953—1954 гадах — намеснік дырэктара Дзяржаўнага выдавецтва выяўленчага мастацтва Міністэрства Культуры СССР, у 1954—1955 гадах — упаўнаважаны ЦК КПСС для стварэння новых саўгасаў на палях у Кустанайскай вобласці.

У 1955—1956 гадах — 2-гі сакратар, а з 1956 па лістапад 1958 года — 1-ы сакратар Паўночнаказахстанскага абласнога камітэта КПК.

У 1958—1959 гадах — слухач курсаў пры ЦК КПСС, у 1959—1963 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення выдавецтваў і паліграфічнай прамысловасці Міністэрства культуры Беларускай ССР, у 1963—1970 гадах — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў Беларускай ССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і гандлю кнігамі, затым на пенсіі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР і Вярхоўнага Савета БССР.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]