Рыгор Мікалаевіч Мігай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Мікалаевіч Мігай
Дата нараджэння 2 мая 1927(1927-05-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 чэрвеня 2007(2007-06-06) (80 гадоў)
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы

Рыгор Мікалаевіч Мігай (нар. 2 мая 1927, в. Глухавічы, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 6 чэрвеня 2007) — беларускі спецыяліст рачнога транспарту, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У галодны час нямецка-фашысцкай акупацыі дапамагаў сям’і выжыць, падлеткам выконваў цяжкую фізічную работу. У 1944 годзе застаўся сіратой. Па накіраванні камсамола паступіў на вучобу ў школу фабрычна-завадскога навучання пры Чарнобыльскім суднарамонтным заводзе (Украінская ССР).

Пасля заканчэння вучобы (1945) працаваў на Чарнобыльскім суднарамонтным заводзе, качагарам на розных суднах. У 1947 годзе вярнуўся ў Беларусь, працаваў у Днепра-Двінскім (з 1952 года Верхнядняпроўскае) рачным параходстве. Качагарам хадзіў на параходах «Орёл» і «Нева». Без адрыву ад вытворчасці скончыў курсы механікаў, Маскоўскі завочны тэхнікум рачнога транспарту (1955).

У 1955—1962 гадах працаваў механікам на Пінскім суднабудаўніча-суднарамонтным заводзе (да 1961 года — рамонтна-эксплуатацыйная база). У 1962—1967 гадах — у Верхнедняпроўскім рачным параходстве. У 1967 годзе вярнуўся ў Пінск на суднабудаўнічы-суднарамонтны завод, працаваў старшым механікам, капітанам-механікам.

Удзельнічаў у работах па мадэрнізацыі параходаў і цеплаходаў, пераводзе суднаў з цвёрдага да вадкае паліва. З сярэдзіны 1950-х гадах пачаў выходзіць у рэйсы механікам рачных буксіраў. Паспяхова здаў экзамены на права ваджэння суднаў і з 1962 года працягваў працаваць капітанам-механікам буксірнага цеплахода.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 верасня 1966 года за поспехі ў працы, унясенне вялікага ўкладу ў асваенне новага метаду перавозкі грузаў з дапамогай буксірных цеплаходаў прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп и Молот».

У 1968 годзе імя Р. М. Мігаябыло занесена ў Кнігу народнай славы г. Пінска. Абіраўся дэпутатам Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных (1967), уваходзіў у склад Пінскага гаркама КПБ (1968—1985), партбюро завода. Некаторы час быў сакратаром партарганізацыі Пінскага суднабудаўніча-суднарамонтнага завода.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мигай Григорий Николаевич // Твои герои, Беларусь! : Герои Социалистического Труда : биографический справочник. Минск, 2014. С. 154—155.
  • Мігай Рыгор Мікалаевіч // Памяць. Брагінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 644.
  • Мигай Григорий Николаевич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 422.
  • Мігай Рыгор Мікалаевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 420.
  • Мігай Рыгор Мікалаевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 7. С. 169.
  • Шапіра, С. Зорка Героя : [пра Р. М. Мігая] / С. Шапіра // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 478.
  • Писарев, Н. Глубокий фарватер / Н. Писарев // Земные звезды : [очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области]. Минск : Беларусь, 1978. С. 217—222.
  • Бельчанка, В. Водныя шляхі Рыгора Мігая / Валянціна Бельчанка // Маяк Палесся. Брагін, 2021. 29 кастрычніка (№ 44). С. 7.
  • [Мигай Григорий Николаевич : некролог] // Пінскі веснік. 2007. 8 чэрвеня. С. 3.
  • Куницкий, П. Юбилей речника : 80 лет исполняется единственному в Пинске Герою Социалистического Труда Григорию Николаевичу Мигаю / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2007. 4 мая. С. 3.
  • Никитина, Т. Полвека на службе флоту : [о Г. Н. Мигае] / Татьяна Никитина // Пінскі веснік. 2007. 4 мая. С. 1-2.
  • Мигай, Г. От человека к человеку / Г. Мигай // Заря. 1979. 1 января.
  • Писарев, Н. Глубокий фарватер : [о Г. Н. Мигае] / Н. Писарев // Полесская правда. Пинск, 1978. 18 ноября.
  • Новікаў, Р. Піна — працаўніца : [пра старшага групавога механіка Р. М. Мігая, Пінскі рачны порт] / Р. Новікаў // Звязда. 1970. 9 жніўня.
  • Пакушко, О. Плещет речная волна : [о Герое Социалистического Труда Г. Н. Мигае] / О. Пакушко // Заря. 1967. 5 апреля.