Глухавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глухавіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Брагінскі раён
Уключаў 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Глухавічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 8 студзеня 1987

Глу́хавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Глухавічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Ільіцкага і Казялужцаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Глухавіцкага сельсавета 8 населеных пунктаў[1]. 8 студзеня 1987 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Спярыжскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Глухавічы, Ільічы, Казялужцы, Круг-Рудка, Нудзічы, Рафалаў, Ясменцы, пасёлак Рафалаў.

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 73. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.