Рыгор Міхайлавіч Служыцель
Рыгор Міхайлавіч Служыцель | |
---|---|
руск.: Григорий Михайлович Служитель | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1983 (39 гадоў) ці 1983[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Альма-матар | ДІТМ |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, акцёр, спявак |
Гады творчасці | 2015—цяп. час |
Мова твораў | руская |
Прэміі | Вялікая кніга (2019) |
Узнагароды | |
sluzhitel.com |
Рыгор Міхайлавіч Служыцель (руск.: ; нар. 8 ліпеня 1983, Масква, СССР) — расійскі пісьменнік і акцёр. Лаўрэат прэміі Вялікая кніга 2019 года за свой дэбютны раман «Дні Савелія».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
У 12 гадоў Рыгор Служыцель паступіў у Маскоўскую міжнародную кінашколу, якую скончыў у 1999 годзе. У 15 гадоў паступіў у «Шчукінскае вучылішча», аднак пасля быў адлічаны. У 17 гадоў некалькі месяцаў працаваў у «Новай газеце», дзе дапамагаў рабіць стужку навін. У 2005 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт ДІТМа (майстэрня Сяргея Женовача)[2].
Кар’ера акцёра і музыканта[правіць | правіць зыходнік]
З 2005 года Рыгор Служыцель з’яўляецца акцёрам тэатра «Студыя тэатральнага мастацтва». Таксама ён сыграў некалькі эпізадычных і другарадных роляў у серыялах і кароткаметражных фільмах. З’яўляецца салістам музычнай кавер-групы «O’Casey»[3].
Кар’ера пісьменніка[правіць | правіць зыходнік]
Вядомасць Рыгору Служыцелю прынёс дэбютны раман «Дні Савелія», выдадзены ў 2018 годзе, у якім паказана жыццё ў сучаснай Маскве вачыма галоўнага героя, вулічнага ката Савелія[4]. У 2019 годзе кніга заняла другое месца ў галасаванні журы прэміі «Вялікая кніга»[5], а таксама заваявала спецыяльны прыз «Выбар чытачоў» прэміі «Ясная Паляна»[6]. Праз год раман заняў першае месца ў літаратурнай намінацыі Маскоўскай Арт-прэміі[7].
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 22 жніўня 2022.
- ↑ Токарева, Марина. Дни Служителя (руск.). Новая газета (14 ліпеня 2018). Праверана 7 лютага 2021.
- ↑ Хэдлайнер ЮУКЯ-2020 Григорий Служитель — о везении, музыке и возможности выбирать (руск.). KP.RU (7 жніўня 2020). Праверана 7 лютага 2021.
- ↑ Могулевцева, Юлия. Коты уходят в город (руск.). Литературная газета (26 снежня 2018). Праверана 7 лютага 2021.
- ↑ Визель, Михаил. Названы лауреаты премии "Большая книга" (руск.). Российская Газета (10 снежня 2019). Праверана 7 лютага 2021.
- ↑ Визель, Михаил. Толстой до Большого театра доведет (руск.). Российская Газета (16 кастрычніка 2019). Праверана 7 лютага 2021.
- ↑ Кот Савелий выиграл Московскую Арт-премию (руск.). ГодЛитературы.РФ (21 лістапада 2020). Праверана 7 лютага 2021.