Рыгор Уладзіміравіч Мардковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Уладзіміравіч Мардковіч
Род дзейнасці акцёр
Дата нараджэння 9 красавіка 1911(1911-04-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 1986(1986-04-02) (74 гады)
Месца смерці

Рыгор Уладзіміравіч Мардковіч (руск.: Григорий Владимирович Мордкович; 9 красавіка 1911, Мазыр — 2 красавіка 1986, Чэбаксары) — савецкі тэатральны акцёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Чувашскай АССР (1947).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 красавіка 1911 года ў Мазыры.

Скончыў Курскую яўрэйскую тэатр-студыю (1935). У Чэбаксарах з чэрвеня 1937 года. Праявіў сябе як таленавіты арганізатар театральнай і канцэртнай справы: з 1941 года — дырэктар Чувашскага і Рускага драматычнага тэатраў, з 1952 года — дырэктар Тэатра юнага гледача, у 1959—1963 — дырэктар Рускага драматычнага тэатра ў Чэбаксарах, затым — дырэктар Чувашскай дзяржаўнай філармоніі.

Адыграў каля 100 роляў на сцэнах тэатраў Чувашыі, вёў праграмы Чувашскага дзяржаўнага ансамбля песні і танца.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]