Рыжскі езуіцкі калегіум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыжскі езуіцкі калегіум
Заснавана 25 чэрвеня 1582
Закрыта 1621
Тып калегіум і езуіцкая школа[d]

Рыжскі езуіцкі калегіум — колішняя каталіцкая навучальная ўстанова ў Рызе, якая існавала ў 15821621 гадах. Фундацыйны акт выдаў 25 чэрвеня 1582 года кароль Стафан Баторый. Калегіум быў уладкаваны ў былым кляштары цыстэрцыянак пры касцёле Св. Марыі Магдалены[ru]. 4-класная школа адчынена ў 1584 годзе. У 1587 годзе гарадскія ўлады выгналі езуітаў з Рыгі. Вернуты ў 1591 годзе. З 1598 года пры калегіуме існавала бурса, працавалі тэатр, бібліятэка. Дзейнасць калегіума спынілася пасля заняцця Рыгі шведамі ў 1621 годзе. Акрамя навучання езуіты займаліся пашырэннем каталіцтва, казалі пропаведзі на польскай, нямецкай, латышскай і літоўскай мовах.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]