Рынар Салаватавіч Валееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рынар Валееў)
Футбол
Рынар Валееў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Рынар Салаватавіч Валееў
Нарадзіўся 22 жніўня 1987(1987-08-22)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 173 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2001—2004 Украіна Чарнаморац (Адэса)
2005 Нідэрланды Дэ Графсхап
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2009 Украіна Чарнаморац (Адэса) 24 (2)
2008—2009   Украіна Сталь (Алчэўск) 24 (1)
2009—2010 Украіна Абалонь (Кіеў) 28 (1)
2010—2013 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 68 (3)
2013—2014 Украіна Чарнаморац (Адэса) 5 (0)
2014 Казахстан Іртыш (Паўладар) 13 (1)
2015 Украіна Ільічовец (Марыупаль) 9 (0)
2016 Украіна Гарняк (Крывы Рог) 5 (0)
2016 Малдова Дачыя (Кішынёў) 0 (0)
2016 Украіна Ільічовец (Марыупаль) 9 (0)
2017 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 23 (3)
2018 Грузія Шэвардэні-1906 (Тбілісі) 16 (0)
2019 Украіна Алімпік (Данецк) 9 (0)
2019—2020 Украіна Абалонь-Бровар (Кіеў) 20 (0)
2020—2021 Украіна Чарнаморац (Адэса) 14 (0)
2021—2022 Украіна Пэрэмога (Дніпро) 17 (6)
2022 Германія Дзюсельдорф 3 (0)
2022—2023 Германія Дуйсбург 15 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рынар Валееў (нар. 22 жніўня 1987, Адэса) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец адэскага «Чарнаморца», гуляў за клуб у юнацкім першынстве Украіны. У 2005 годзе выехаў у Нідэрланды, далычыўшыся да юнацкай каманды клуба «Дэ Графсхап», за які тады выступаў старэйшы брат Рынара Руслан Валееў. Неўзабаве вярнуўся ва Украіну, гуляў у адэскіх аматарскіх клубах.

У студзені 2007 года падпісаў кантракт з «Чарнаморцам». 18 сакавіка 2007 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Крыўбаса» (2:3). Улетку 2008 года быў аддадзены ў арэнду алчэўскай «Сталі». Сезон 2009/10 правёў у кіеўскай «Абалоні», пасля чаго перайшоў у «Крыўбас». Улетку 2013 года крыварожскі клуб спыніў існаванне, і Валееў у якасці свабоднага агента зноў стаў іграком «Чарнаморца».

Улетку 2014 года, пакінуўшы «Чарнаморац», стаў іграком казахстанскага «Іртыша». У 2015 годзе вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да «Ільічоўца». У 2016 годзе на кароткі час быў іграком «Гарняка» і малдаўскай «Дачыі», пасля чаго зноў апынуўся ў «Ільічоўцы».

У сакавіку 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Іслач» і неўзабаве падпісаў кантракт[3]. Здолеў замацавацца ў аснове каманды і стаць адным з яе лідараў. У лістападзе 2017 года, за тур да заканчэння чэмпіянату, разам з іншымі ўкраінскімі легіянерамі пакінуў «Іслач»[4].

У жніўні 2018 года далучыўся да клуба другога дывізіёна Грузіі «Шэвардэні-1906». У сакавіку 2019 года вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да данецкага «Алімпіка». У жніўні 2019 года перайшоў у «Абалонь-Бровар». Сезон 2020/21 правёў у адэскім «Чарнаморцы», дапамог клубу вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У ліпені 2021 года стаў іграком клуба Другой лігі «Пэрэмога» з Дніпра. У 2022 годзе адправіўся ў Германію, дзе далучыўся да аматарскага клуба «Дзюсельдорф», а неўзабаве перайшоў у «Дуйсбург», дзе гуляў да канца сезона 2022/23.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]