Рыпуарскія франкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Рыпуарскія франкі (ад лац.: ripa — бераг ракі; ням.: Rheinfranken) — група плямёнаў франкаў, якая жыла па берагах Рэйна і Майна.

Аранжавым колерам паказана тэрыторыя пасялення рыпуарскіх франкаў у другой палове 5-га стагоддзя.

У адрозненне ад салічных франкаў, якія перасяліліся да берага мора, а затым заваявалі Галію і былі асіміляваны гала-рымлянамі, рыпуарскія франкі засталіся на ранейшых месцах рассялення. У рыпуарскіх франкаў даўжэй захоўваўся першабытнаабшчынны лад.

У канцы V ст. каралём рыпуарскіх франкаў быў Сігеберт Кульгавай, а сталіцай — Кёльн. У бітве пры Тальбіяку ў 498 годзе рыпуарскія франкі разбілі алеманаў, пасля чаго кароль салічных франкаў Хлодвіг I пачаў імкнуцца да аб'яднання ўсіх франкскіх плямёнаў пад сваёй уладай. Пасля забойства Сігеберта і яго сына Хлодвіг абвясціў сябе таксама каралём рыпуарскіх франкаў. Фактычнае далучэнне рыпуарскіх франкаў да Франкскай дзяржавы расцягнулася на VI—VII стагоддзі. У гэта перыяд запісана Рыпуарская праўда, якая рэгламентавала звычаёвае права.

У выніку падзелу Франкскай імперыі баольшая частка тэрыторыі рыпуарскіх франкаў апынулася ў складзе Усходне-Франкскага каралеўства.

Рыпуарскія франкі захавалі сваю мову, якая стала асновай рэйнскіх і франконскіх дыялектаў нямецкай мовы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Chisholm, Hugh (1910). Franks, In The Encyclopædia Britannica: A Dictionary of Arts, Sciences, Literature and General Information, V. 11, pp. 35–36.[1]
  • Jordanes (ca 551 AD). Getica, v. 191. Online translation retrieved Nov. 1, 2007.[2]
  • Perry, Walter Copland. (1857) The Franks, from Their First Appearance in History to the Death of King Pepin. Longman, Brown, Green: 1857.
  • Rivers, Theodore John. (1986) Laws of the Salian and Ripuarian Franks. New York: AMS Press, 1986.
  • France: Early Frankish Period, In Encyclopædia Britannica, p. 119. Retrieved Nov. 1, 2007, from Encyclopædia Britannica Online.[3]