Рычард Ноўлз
Рычард Ноўлз | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 8 лютага 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 верасня 2013 (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў |
![]() |
Гады службы | 1942–1973 |
Званне |
![]() |
Бітвы/войны |
Другая сусветная вайна, Карэйская вайна, Вайна ў В’етнаме |
![]() |
Рычард Томас Ноўлз (англ.: Richard Thomas Knowles; 20 снежня 1916 — 18 верасня 2013) — генерал-лейтэнант арміі ЗША, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 20 снежня 1916 года ў Чыкага[1], скончыў Універсітэт Ілінойса.
У 1942 годзе ўступіў у армію ЗША. У 1944-м прыняў удзел у высадцы ў Нармандыі. У 1950 годзе ўдзельнічаў у Інчхонскай дэсантнай аперацыі і пазней быў узнагароджаны Сярэбранай зоркай.
10 лютага 1964 года Ноўлз прызначаны выконваючым абавязкі камандзіра 11-й дэсантна-штурмавой дывізіі і атрымаў званне брыгаднага генерала[2]. У 1965 годзе стаў памочнікам камандзіра дывізіі 1-й кавалерыйскай дывізіі. У гэты ж час ён дапамагаў у зняцці аблогі Плэймі[3][4] і ўдзельнічаў у бітве за Я-Дранг[5]. Пазней Ноўлз служыў камандзірам 196-й пяхотнай брыгады[6][7]. У ліпені 1967 года прыняў на сябе камандаванне аператыўнай групай «Арэгон», у якую ўвайшла 196-я брыгада[7].
З 1 жніўня 1972 па 17 ліпеня 1973 служыў камандзірам I корпуса[8]. У 1974 годзе выйшаў на пенсію.
З 1983 па 1998 год Ноўлз быў прадстаўніком рэспубліканцаў у заканадаўчым органе штата Нью-Мексіка[1].
Ён памёр 18 верасня 2013 года ў сваім доме ў Розуэле і быў пахаваны на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках[1].
Зноскі
- ↑ а б в Lt. Gen. Richard T. Knowles dies at 96 , Roswell Daily News (18 September 2013). Праверана 1 November 2018. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2018. Праверана 17 чэрвеня 2021.
- ↑ Stelpflug, Peggy (2007). Home of the Infantry: The History of Fort Benning. Mercer University Press. p. 257. ISBN 9780881460872.
- ↑ Vietnam: A Television History; Brigadier General Richard T. Knowles, assistant commander of the First Air Cavalry . Vietnam: A Television History (10 лістапада 1965). Праверана 1 November 2018.
- ↑ Combat Operations After Action Report Pleiku Campaign 23 October – 26 November 1965(недаступная спасылка). 1st Cavalry Division (4 сакавіка 1966). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2017. Праверана 1 November 2018.
- ↑ Сайт, цалкам прысвечаны бітве ў даліне Я-Дранг. Мноства матэрыялаў і спасылак (англ.)
- ↑ Warren, James (2005). American Spartans: The U.S. Marines : a Combat History from Iwo Jima to Iraq. Simon & Schuster. p. 234. ISBN 9780684872841. https://archive.org/details/americanspartans00warr.
- ↑ а б Telfer, Gary (1984). U.S. Marines in Vietnam: Fighting the North Vietnamese 1967 (Marine Corps Vietnam Operational Historical Series). History & Museums Division, United States Marine Corps. p. 79. ISBN 9781787200845. https://archive.org/details/FightingTheNorthVietnamese.
- ↑ I Corps Commanders(недаступная спасылка). Joint Base Lewis McChord: I Corps. Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2012. Праверана 1 November 2018.