Перайсці да зместу

Рэбуцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэбуцыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rebutia K.Schum.

Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  906986
NCBI  432459
GRIN  g:10283
IPNI  295618-2

Рэбуцыя[3] (Rebutia) — род кактусаў, які ўключае ў сябе да 41 віда[4]. Арэал — Балівія, Перу і Аргенціна. Род названы ў гонар П’ера Рэбю, французскага кактусіста.

Маленькія шарападобныя кактусы, зверху прыплясканыя, з шматлікімі бугаркамі і калючкамі[3]. Кветкі пераважна самаапыляльныя, паяўляюцца каля асновы сцябла. Цвітуць пышна. Размнажаюцца парасткамі і насеннем[3].

У род Rebutia могуць уключацца віды, у адпаведнасці з класіфікацыяй Бакеберга  (руск.) якія належаць да асобных родаў:

Паводле інфармацыі базы даных The Plant List, род уключае 22 віды[5]:

Большасць рэбуцый, а таксама расліны, якія раней апісваліся ў складзе родаў Aylostera і Mediolobivia, дзякуючы непераборлівасці, малому памеру і лёгкасці цвіцення з’яўляюцца вельмі папулярнымі пакаёвымі раслінамі. Горныя віды, што раней належалі да родаў Reicheocactus, Weingartia і Sulcorebutia, больш цяжкія ў пакаёвай культуры. Улетку рэбуцыі можна прыкапаць у гаршках у садзе, але варта сачыць за ўзроўнем інсаляцыі, каб не дапускаць сонечных апёкаў[6]. Рэбуцыі могуць доўга існаваць без перасадкі ў даволі бедным субстраце.

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в Рэбуцыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 401
  4. Edward F. Anderson. The Cactus Family. — Portland, Oregon: Timber Press, 2001. — С. 599-611.
  5. Rebutia (англ.). The Plant List. Version 1.1. (21 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 24 жніўня 2016.
  6. Кактусы и уход за ними. Архівавана 20 кастрычніка 2011 года.// Вестник цветовода