Перайсці да зместу

Рэвалюцыя (раман)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэвалюцыя
Аўтар Віктар Марціновіч
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 2020
Папярэдні Кнігазбор

«Рэвалю́цыя» — раман беларускага пісьменніка і журналіста Віктара Марціновіча, упершыню выдадзены ў 2020 годзе.

Масква 2000-х. Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы. Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады.

Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды ёсць такой салодкай.

Сам аўтар патлумачыў, што «Рэвалюцыя» — гэта раман пра ўладу, які пісаўся 12 гадоў.

"

Але не пра палітычную ўладу, а пра тую глыбінную, асабістую і страшную стыхію, якая вымушае адных аддаваць загады, другіх — падпарадкоўвацца. Пра тую ўладу, прага да каторай так цікавіла Ніцшэ. Калі яшчэ карацей, гэты раман — пра тое, як адзін добры чалавек, паддаўшыся спакусам, пакрысе ператвараецца ў кусок га*на
Віктар Марцынкевіч
Віктар Марціновіч на наступным тыдні выдае раман «Рэвалюцыя».

"

Стаўленне ўладаў

[правіць | правіць зыходнік]

З пачатку 2021 года беларуская мытня перастала выпускаць за граніцу пасылкі з раманам[1]. У студзені 2021 года, падчас ператрусу ў выдавецтве «Кнігазбор», канфіскавалі 558 асобнікаў раману «Рэвалюцыя». Забралі ўвесь наяўны тыраж, нават бракаваныя асобнікі[2].

Зноскі