Рэгіна Мікалаеўна Саркісава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Рэгіна Мікалаеўна Саркісава
Дата нараджэння 1966
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі скрыпачка, канцэртмайстар
Узнагароды
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Рэгіна Мікалаеўна Саркісава (руск.: Регина Николаевна Саркисова; нар. 1966, Варонеж) — беларуская скрыпачка, канцэртмайстар. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Варонежы. Спрабавала паступіць Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага, але няўдала выступіла на экзамене і выправілася ў Мінск, дзе здала ўсе пяць экзаменаў у адзін дзень і была залічана ў кансерваторыю. Скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю і асістэнтуру-стажыроўку па класе А. Янпольскага. Артыст аркестра — вядучы майстар сцэны, першая скрыпка, канцэртмайстар аркестра Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1993—1997 і 2005—2008 гадах старшы выкладчык кафедры скрыпкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі[1].

Падпісала ліст дзеячаў культуры з патрабаваннем свабодных выбараў у Беларусі і была звольнена з тэатра ў 2020 годзе[2]. Разам з мужам пераехала ў Літву, дзе яны прайшлі конкурс у аркестр Музычнага тэатра(літ.) бел. Клайпеды[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]