Рэгіянальны парк Лабанорас
Рэгіянальны парк Лабанорас | |
---|---|
lt/Labanoro regioninis parkas | |
Размяшчэнне | Літва |
Плошча | 553,44 км² |
Дата заснавання | 1992 |
Рэгіянальны парк Лабанорас (літ.: Labanoro regioninis parkas) — рэгіянальны парк Літвы, размешчаны за 80 км на паўночны ўсход ад Вільнюса ў Свянцянскім, Малетскім і Уценскім раёнах. Адміністрацыя парка знаходзіцца ў мястэчку Лабанорас. Заснаваны ў 1992 годзе з мэтай захавання лесу і яго азёраў, яго прыроднай экасістэмы і каштоўнасцяў культурнай спадчыны[1]. Гэта буйнейшы рэгіянальны парк краіны[2], плошча якога складае 55344 гектары[3]. Рэгіянальны парк на паўночным усходзе мяжуе з Аўкштайцкім нацыянальным паркам.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У парке каля 70 азёраў, яны складаюць 13 % ад агульнай плошчы парка[4]. Верхавыя балоты і іншыя водна-балотныя ўгоддзі займаюць плошчу, роўную 30 км². Праз парк працякаюць 30 вадацёкаў і 3 ракі. Лясы (пераважна хваёвыя) складаюць 80 % (400 км²) ад агульнай плошчы парка.
Парк насяляюць 54 віды млекакормячых, 172 віды птушак, 5 відаў рэптылій і 11 відаў земнаводных. Нераставы ласось у невялікіх рэках, якія з-за цёплых крыніц не замярзаюць цалкам зімой, з’яўляецца прыродным багаццем парка.
Млекакормячыя прадстаўлены бабрамі, выдрамі, ласямі. Сярод птушак, якія гняздуюцца ў парке: гагач чорнаваллёвы, чорнаваллёвік, скапа, бугай, журавель, чорны бусел, зімародак, пагоніч і цецярук. Парк з’яўляецца домам для самай плотнай папуляцыі белага бусла ў Еўропе[5].
Відавая разнастайнасць раслін у нацыянальным парке Лабанорас вельмі высокая. Батанікі налічвалі 120 розных кустоў балотнай вярбы, 300 кветкавых сцяблоў балотнай гарычкі, 80 тысяч пальчатакарэннікаў плямістых, 2300 лабелій Дортмана і 200 гарлачыкаў.
У рэгіянальным парке Лабанорас таксама ёсць месцы з археалагічнымі, архітэктурнымі, этнаграфічнымі і гістарычнымі каштоўнасцямі[6].
У 2015 годзе побач з вёскай Мідунай на тэрыторыі рэгіянальнага парка адкрылася 36-мятровая назіральная вежа[7].
Зноскі
- ↑ DĖL REGIONINIŲ PARKŲ IR DRAUSTINIŲ ĮSTEIGIMO
- ↑ The Geography of Tourism of Central and Eastern European Countries
- ↑ Labanoro regioninio parko vieta
- ↑ Labanoras Regional Park Архівавана 31 мая 2019.
- ↑ Regional Park Labanoras, Lithuania . Global Nature Fund. Праверана 25 чэрвеня 2009.
- ↑ Labanoras Regional Park (літ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2018. Праверана 21 красавіка 2019.
- ↑ Открытие Лабанорской смотровой башни
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рэгіянальны парк Лабанорас Архівавана 13 жніўня 2018. (літ.)
- Карта рэгіянальнага парка (літ.)
- Рэгіянальны парк Лабанорас на YouTube (літ.)