Цецярук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цецярук
Black Grouse Nationalpark Bayerischer Wald.jpg
Самец
Teeri.jpg
Саміца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lyrurus tetrix (Linnaeus, 1766)

Сінонімы
  • Tetrao tetrix
Арэал

выява

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  553891
NCBI  109040
EOL  892336
Lyrurus tetrix tetrix

Цецяру́к палявы́ (Lyrurus tetrix, або Tetrao tetrix) — птушка сямейства фазанавых атраду курападобных.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

У беларускай мове самец завецца цецярук, а саміца — цяцёрка, цяцерка[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня да 57 см, маса да 1,8 кг. Самцы («касачы») чорныя з сінявата-фіялетавым адлівам, брыво чырвонае, на крыле белая паласа, хвост лірападобны (адсюль лацінская назва роду), падхвосце белае. Самкі меншыя за самцоў, шэрыя, стракатыя. Корміцца пупышкамі, каташкамі, парасткамі і насеннем дрэў, ягадамі, збожжам і іншым, птушаняты — жывёльным кормам. Паляванне дазволенае толькі на самцоў у час такавання.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў лясной і лесастэпавай зонах Еўразіі. У Беларусі звычайны аселы від, найбольш шматлікі ў Паазер’і і Палессі.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтоўка тушкі да тэрмічнай апрацоўкі і прыгатаванне аналагічныя глушцу.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Цецярук // Праект «Наша ежа»