Рэйнберн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Рэйнберн (Reinbern; ? — 1013/1015, Кіеў) — хрысціянскі дзеяч, першы і адзіны біскуп Калобжага (Кольберга) у архідыяцэзіі Гнезна. Інфармацую пра яго падае ў сваёй хроніцы адзін Цітмар Мерзебургскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з рэгіёна Гасегау(англ.) бел. ў княстве Саксонія. У 1000 абраны першым біскупам калобжагскай дыяцэзіі новаўтворанай архідыяцэзіі Гнезна. Праводзіў хрысціянізацыю Памор'я, змагаўся з паганствам (у тым ліку кінуў у мора чатыры камяні, намашчоныя святымі алеямі і свянцонай вадой).

У 1004 яго капелан знаходзіўся разам з польскім князем Баляславам I Храбрым. Верагодна, што і сам біскуп быў пры князі ў Кракаве. У 1013 прыбыў з місіяй у Тураў, як капелан невядомае з імя дачкі Баляслва Храбрага, якая паміж 1005 і 1012 выйшла замуж за тураўскага князя Святаполка Яраполчыча. Мяркуецца, што незадоўга да таго ў Памор'і распачалося паганскае паўстанне, што прывяло да ліквідацыі польскага панавання і пачаткаў мясцовай царкоўнай арганізацыі. Заняпад калобжагскай дыяцэзіі датуецца каля 1007. Калі ў 11241128 Ота фон Бамберг праводзіў паўторную хрысціянізацыю Памор'я, пра Рэйнберна там ужо забыліся.

На Русі быў зняволены разам з жонкай Святаполка, пасля паўстання таго супраць Уладзіміра I. Магчыма, што памёр у зняволенні ў Кіеве. Тэолаг Гельмут Гольцапфель лічыў, што Рэйнберн памёр пакутніцкай смерцю. Мяркуецца, што ён мог узначальваць першую лацінскую дыяцэзію ў Беларусі.

Сёння лічыцца першым біскупам створанае ў 1972 Кашалінска-калобжагскай дыяцэзіі.