Рэйнгальд Іосіфавіч Берзін
Рэйнгальд Іосіфавіч Берзін | |
---|---|
лат.: Reinholds Bērziņš | |
Дата нараджэння | 16 ліпеня 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 сакавіка 1938 (49 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
|
Гады службы | 1914 — 1924 |
Званне | паручнік |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна Грамадзянская вайна ў Расіі |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | Кіруючыя пасады ў ваеннай прамысловасці і Наркамземе РСФСР, кіраўнік трэстам «Агротехзнание» |
Рэйнгальд Іосіфавіч (Язэпавіч) Берзін (Бэрзіньш) (4 (16) ліпеня 1888, маёнтак Кінігсгоф, Валміерскі павет, Ліфляндская губерня — 19 сакавіка 1938, Камунарка, Маскоўская вобласць) — савецкі палітычны і ваенны дзеяч, актыўны ўдзельнік Грамадзянскай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачатковая біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рейнгальд Іосіфавіч Берзін нарадзіўся 4 (16) ліпеня 1888 года ў сям’і парабка[1].
У 1905 годзе Берзін уступіў у РСДРП. Працаваў пастухом, потым — рабочым на фабрыцы, а з 1909 года — настаўнікам. У 1911 годзе Берзін быў арыштаваны за распаўсюджванне бальшавіцкай літаратуры і больш за год сядзеў у турме.
Першая сусветная і Грамадзянская вайны
[правіць | правіць зыходнік]У 1914 годзе Берзін быў прызваны ў войска, а ў 1916 годзе скончыў школу прапаршчыкаў. У званні паручніка прымаў удзел у Першай сусветнай вайне, на фронце вёў бальшавіцкую прапаганду.
У 1917 годзе быў абраны на пасаду старшыні выканкама 40-га армейскага корпуса[1], таварыш старшыні камітэта 2-й арміі (Нясвіж)[2].
У тым жа годзе стаў членам выканкама і Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта 2-й арміі. У якасці дэлегата прысутнічаў на 2-м Усерасійскім з’ездзе Саветаў.
З канца 1917 па пачатак 1918 года Берзіня камандаваў латышскімі часткамі, на чале якіх праводзіў арышты ў Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёве[2]. Пасля гэтага рэшткі пад камандаваннем Берзіна былі накіраваны на барацьбу з часткамі Цэнтральнай рады і ліквідацыю антысавецкага бунту польскага корпуса пад камандаваннем генерала Іосіфа Раманавіча Доўбар-Мусніцкага[2].
У студзені 1918 года Берзін камандаваў 2-й рэвалюцыйнай арміяй, а з лютага па сакавік таго ж года з’яўляўся галоўнакамандуючым Заходняга фронту. З чэрвеня 1918 з’яўляўся прадстаўніком Вышэйшай ваеннай інспекцыі Сібіры і камандуючым Паўночна-Урала-Сібірскім фронтам[2], а з ліпеня па лістапад таго ж года камандаваў 3-й арміяй.
Са снежня 1918 па чэрвень 1919 года Берзін працаваў інспектарам арміі Латвійскай савецкай рэспублікі, а з 1919 па 1920 уваходзіў у склад Рэўваенсаветаў Заходняга (жнівень — снежань 1919), Паўднёвага (снежань 1919 — студзень 1920), Паўднёва-Заходняга (студзень — верасень 1920) і Туркестанскага (з верасня 1920 — па лістапад 1921 і са снежня 1923 па верасень 1924) франтоў, а з ліпеня 1924 года — Заходняй ваеннай акругі.
Пасляваенная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]З дэмабілізацыяй з войска ў 1924 годзе Рейнгальд Берзін з 1927 па 1937 годы займаў кіруючыя пасады ў ваеннай прамысловасці і Наркомземе РСФСР[2].
10 снежня 1937 Берзін, працуючы на той момант кіраўніком трэстам «Агротехзнание» Наркамата земляробства РСФСР, быў арыштаваны. 19 сакавіка 1938 года расстраляны па прысудзе Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР, на расстрэльным палігоне «Камунарка» (Маскоўская вобласць).
У жніўні 1955 года Рейнгальд Берзін быў рэабілітаваны[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Чырвонага Сцяга (1922);
- Ордэн Чырвонага Сцяга Харэзмскай Народнай Рэспублікі (1924)
- Ордэн Чырвонай Зоркі Бухарскай народнай рэспублікі (1924).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Советская военная энциклопедия. — Т. 1. — С. 452.
- Берзин Рейнгольд Иосифович // БСЭ. Т.3
- Залесский К. А. Империя Сталина. Биографический энциклопедический словарь — Москва, Вече, 2000
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рейнгольд Иосифович Берзин на сайте «Хронос» (руск.)
- Биография Р. И. Берзина (руск.)
- Р. И. Берзин (руск.)
- Нарадзіліся 16 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Ліфляндскай губерні
- Памерлі 19 сакавіка
- Памерлі ў 1938 годзе
- Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі бухарского НСР
- Царскія афіцэры на службе ў РСЧА
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Рэвалюцыянеры Расіі
- Рэвалюцыянеры Латвіі
- Бальшавікі
- Члены КПСС
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР