Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з РСДРП)
Jump to navigation Jump to search
Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП)
Socialist red flag.svg
Лідар Ю. В. Мартаў (фракцыя меншавікоў)
У. І. Ленін (фракцыя, затым партыя бальшавікоў)
Дата заснавання 1898[1]
Штаб-кватэра
Ідэалогія марксізм
сацыялізм
камунізм
Commons-logo.svg Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП) на Вікісховішчы

Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (руск.: Российская социал-демократическая рабочая партия; РСДРП) — рэвалюцыйная марксісцкая партыя ў Расіі.

Абвешчана ў сакавіку 1898 года на Першым з’ездзе РСДРП у Мінску; закончана стварэнне партыі ў 1903 годзе на II з’еэдзе у Бруселі і Лондане, які прыняў Праграму і Статут, сфарміраваў ЦК і цэнтральны орган партыі — рэдакцыю газеты «Искра», замацаваў перамогу радыкальнай большасці (прыхільнікі У. І. Леніна) над больш памяркоўнай меншасцю (Л. Мартаў, П. Б. Аксельрод, Г. В. Пляханаў і інш.). Паводле вынікаў II з’езда ў партыі склаліся 2 плыні: камуністычная — бальшавікі і сацыял-дэмакратычная — меншавікі, яны вялі паміж сабой барацьбу, але заставаліся ў рамках адной РСДРП.

VI (Пражская) Усерасійская канферэнцыя РСДРП 1912 года выключыла з партыі меншавікоў-ліквідатараў (прыхільнікаў пераўтварэння РСДРП у легальную парламенцкую партыю). 3 гэтага часу фактычна існавалі 2 партыі: РСДРП бальшавікоў і РСДРП меншавікоў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў Расіі (у т.л. на Беларусі) непрацяглы час да жніўня—верасня 1917 года існавалі аб’яднаныя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі РСДРП («аб’яднанкі»), якія ліквідаваны па ініцыятыве бальшавікоў.

На VII з’ездзе РСДРП бальшавікоў ў 1918 годзе перайменавана ў Расійскую Камуністычную партыю (бальшавікоў), на XIV з’ездзе ў 1925 годзе — ва Усесаюзную Камуністычную партыю (бальшавікоў), на XIX з’ездзе ў 1952 годзе — у Камуністычную партыю Савецкага Саюза (КПСС).

РСДРП меншавікоў адмоўна ўспрыняла Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 года, у грамадзянскую вайну актыўна змагалася супраць бальшавікоў. У 1924 годзе яна як арганізаваная сіла спыніла існаванне на тэрыторыі СССР. У сакавіку 1931 года на сфальсіфікаваным судовым працэсе 14 членаў т.зв. меншавіцкага «Саюзнага Бюро РСДРП» асуджаны на роэныя тэрміны пазбаўлення волі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Уладзімір Ільіч Ульянаў (Ленін)