Рэйнскія Сланцавыя горы
Рэйнскія Сланцавыя горы | |
---|---|
![]() | |
Краіны | |
Даўжыня | 400 км |
Найвышэйшая вяршыня | Гросер-Фельдберг |
Вышэйшая кропка | 880 м |
![]() |
Рэйнскія Сланцавыя горы (ням.: Rheinisches Schiefergebirge) размешчаны галоўным чынам у Германіі, часткова ў Бельгіі, Люксембургу, Францыі, па абодвух баках сярэдняга цячэння Рэйна.
Даўжыня каля 400 км, вышыня да 800 м (г. Гросер-Фельдберг). Складзены пераважна са сланцаў, кварцытаў, пясчанікаў і вапнякоў. Плато, над якім на 300—400 м узвышаюцца крышталічныя масівы (Таўнус, Хунсрук, Айфель і інш.) і вулканічныя купалы. Расчлянёны далінамі рэк Рэйн, Мозель, Лан. Дубовыя, букавыя і хваёвыя лясы, балоты, пустэчы.
Тэрасы рачных далін і ніжнія ўчасткі схілаў апрацоўваюцца. Жывёлагадоўля. Каля паўночных падножжаў — Рэйнскі вугальны басейн.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэйнскія Сланцавыя горы