Рэйтан. Заняпад Польшчы
| ||
Ян Матэйка | ||
Рэйтан на сойме 1773 года. 1866 | ||
Rejtan na sejmie 1773 roku | ||
Матэрыял | палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алейныя фарбы | |
Памеры | 282 × 485 см | |
Каралеўскі палац, Варшава | ||
(інв. ZKW/1048) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Рэйтан на сойме 1773 года» (польск.: Rejtan na sejmie 1773 roku) — карціна, напісаная Янам Матэйка пад назвай «Рэйтан на сойме 1773 года» ў 1866 годзе і паказвае падзеі красавіка 1773 года, калі Тадэвуш Рэйтан спрабаваў сарваць сойм і не дапусціць падзелу Рэчы Паспалітай. Каб не выпусціць дэпутатаў з залы пасяджэнняў, Рэйтан лёг перад выхадам са словамі: «Забіце мяне, не забівайце Айчыну!»
Сюжэт і персанажы карціны
[правіць | правіць зыходнік]Сюжэт карціны апавядае аб сцэне, якая адбылася 21 красавіка 1773 года. У апошні трэці дзень працы «Падзельнага сейма», які праходзіў у Варшаве, сейм павінен быў ратыфікаваць падзел зямель Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Расіяй і Аўстрыяй. Цэнтральнай фігурай карціны з'яўляецца шляхціч Тадэвуш Рэйтан, які ў роспачы спрабуе прадухіліць ганебную для яго радзімы падзею. Рэйтану, які ляжыць у дзвярах, Адам Панінскі паказвае на рускіх грэнадзёраў, якія бачныя ў зале за дзвярыма. Злева ад Панінскага намаляваны Станіслаў Шчэнсны Патоцкі (якому ў той час быў 21 год і ў зале сейма яго не было). Справа ад Панінскага каронны гетман Францыск Ксаверы Браніцкі, які закрыў твар рукамі. Гэтыя трое, як раз збіраюцца ўвайсці ў залу сейма, каб падпісаць зневажальны для Рэчы Паспалітай дагавор.
У левай частцы палатна вылучаецца фігура Франца Салезія Патоцкага. Ён намаляваны ў сабаліным футры, у позе, нібыта ён ідзе з невідушчым позіркам і працягнуўшы рукі, як сляпы. На яго грудзях намаляваны Ордэн Белага арла. Салезій Патоцкі на самай справе ў гэты дзень быў ужо мёртвы, аднак Матэйка намаляваў яго на палатне як сімвал адчаю і бяссілля найбуйнейшых польскіх магнатаў. Справа бачная галава князя Караля Станіслава Радзівіла Пане Каханку.
Злева-ззаду ад Салезія Патоцкага бачная фігура караля польскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які трымае ў левай руцэ гадзіннік.
У левым вугле карціны намаляваны князь Міхаіл Фрэдэрык Чартарыйскі, які сядзіць. Справа ад яго ў расшпіленай сутане Міхал Ежы Панятоўскі, брат апошняга караля польскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Над усёй мізансцэнай высіцца партрэт рускай імператрыцы Кацярыны II з дзяржавай у руцэ. Аднак злева ад партрэта імператрыцы Матэйка намаляваў маладога чалавека, у правай руцэ якога заціснутая карабела ў ножнах, а ў левай канфедэратка. Гэты малады чалавек, сімвалізуе надзею на вызваленне Рэчы Паспалітай.
У ложы ў асяроддзі дзвюх дам намаляваны рускі пасол князь Мікалай Васільевіч Рапнін, з левага боку ад якога знаходзіцца княгіня Ізабэла Чартарыйская, палюбоўніца Рапніна[1]. Гэта яшчэ адна гістарычная вольнасць, у гэты час паслом Расіі ў Польшчы ўжо быў барон Ота Магнус фон Штакельберг.
Гісторыя карціны
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на супраціўленне дзеячаў польскай эміграцыі ў Парыжы і, у прыватнасці, князя Адама Ежы Чартарыйскага і яго атачэння, карціна была паказана на выставе ў Парыжы ў 1867 годзе, дзе была ўзнагароджана залатым медалём.
Карціну для сваёй калекцыі набыў імператар Аўстрыі Франц Іосіф I. У 1918 годзе ўрад Польшчы выкупіў палатно і перадало яго ў калекцыю Каралеўскага замка ў Варшаве. У верасні 1939 года карціна перайшла ў рукі немцаў, і яны эвакуіравалі палатно з Варшавы ў 1944 годзе. Карціна была знойдзена ў жудасным стане ў нямецкай Сілезіі недалёка ад горада Яленя-Гура. Палатно было адноўлена на працягу трох гадоў рэстаўрацыйных работ.
Зноскі
- ↑ Ewa Chojecka (2000). "Jana Matejki „Rejtan" - powrót czy pożegnanie?" [Jan Matejko's "Rejtan" - return or requiem?]. Alma Mater(польск.) (3). Архівавана з арыгінала 27 мая 2010. Праверана 2018-07-09.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юркевіч З.Ю. Як мог знікнуць твор пра наваградца Архівавана 17 сакавіка 2024. - Культура , 2015, №6
- Островский Г. С. Ян Матейко: монографический очерк. — Искусство, 1965. — С. 126.
- Cegielski T. Rejtan. Upadek Polski // Polaków dzieje malowane. — Warszawa, 2007.