Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»
польск.: Karol Stanisław Radziwiłł «Panie Kochanku»
Karol Stanisław Radziwiłł Panie Kochanku 111.PNG
POL COA Radziwiłł Książę Ia.svg
 
Дзейнасць палітык
Нараджэнне 27 лютага 1734(1734-02-27)[1][2]
Смерць 21 лістапада 1790(1790-11-21)[1][2] (56 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Радзівілы
Бацька Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
Маці Францішка Уршуля Радзівіл
Жонка Maria Karolina Lubomirska[d] і Тэрэза Караліна Ржавуская[d]
 
Ваенная служба
Званне генерал
 
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Чорнага арла ордэн Белага арла ордэн Святога Губерта

Караль Станіслаў «Пане Каханку» Радзівіл (27 лютага 1734, Нясвіж — 21 лістапада 1790, Бяла-Падляска) — ваявода віленскі, староста львоўскі, вялікі мечнік літоўскі, X ардынат на Нясвіжы, VIII ардынат на Алыцы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і гетмана Міхаіла «Рыбанькі» і Францішкі Уршулі Вішнявецкай. Вядомы пад прозвішчам «Пане Каханку», як яго называлі паводле любімага выслоўя, з якім ён звяртаўся да ўсіх, не выключаючы і пагарджанага караля — «худапахолка», а таксама дзеля адрознення ад канцлера Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719).

З 1752 — вялікі мечнік літоўскі Вялікага Княства Літоўскага, у 1762 стаў ваяводам віленскім. Выступаў супраць партыі Чартарыйскіх. На чале сваіх надворных войскаў уступіў у бітву з рускімі пад Слонімам, але пацярпеў паражэнне і вымушаны быў ратавацца на Валошчыне. Падчас знаходжання ў Дрэздэне прыйшла да яго вестка пра адабранне ў яго чыну ваяводы і сэквестравання яго маёнткаў. Дзякуючы намаганням расійскага пасла Мікалая Рапніна вярнуўся ў краіну і стаў у 1767 генеральным маршалкам Радамскай канфедэрацыі. Выказаўшы прысягу на вернасць каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму, атрымаў назад ўсе страчаныя ўладанні. У 1768 выступіў праціўнікам гарантыйнага трактату, паводле якога Рэч Паспалітая станавілася расійскім пратэктаратам, і стаў генеральным маршалкам Барскай канфедэрацыі. Калі расійскія войскі з баямі ўзялі Нясвіж і Слуцк, Радзівіл быў вымушаны з'ехаць у Прусію. Да 1777 г. ён знаходзіўся на эміграцыі ў Венгрыі, Турцыі, Чэхіі, Францыі, Венецыі.

Падчас Чатырохгадовага Сойму быў адным з выразнейшых праціўнікаў рэформ, караля і партыі Чартарыйскіх.

3 жніўня 1757 узнагароджаны ордэнам Белага Арла.

Быў жанаты з Марыяй Каралінай Любамірскай, пасля з Тарэзай Каралінай Ржэўскай.

Караль Станіслаў Радзівіл быў найзаможным магнатам Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII стагоддзя і адным з найбагацейшых прадстаўнікоў арыстакратыі ў Еўропе. Ягоны маёнтак ахопліваў 16 гарадоў і 683 вёскі, а вакол ягонай асобы вілося шмат легендаў. З аднаго боку Караль Станіслаў быў прадстаўлены як адзін з найбольшых п'яніц і гуляк Саскай эпохі[3], а з іншага — як прыклад шляхетнасці, самарыцянства і патрыятызму. Невымерна багаты і ўплывовы, здабыў сябе сярод шляхты агромністую папулярнасць дзякуючы шчодрасці, сармацкім звычаям, схільнасці да бясед і жартаў, з іншага боку, вядомы быў дзікімі выбрыкамі і раздражняльнасцю.

Цікавасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Доўгі час па смерці Радзівіла на Палессі хадзілі анекдоты аб дзіўных выпадках з ягонага жыцця.
  • Караль Радзівіл быў правобразам стольніка Гарэшкі ў паэме Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш».
  • Стваральнікі і асноўныя прадстаўнікі рамантычнай літаратуры — Г. Жэвускі і В. Поль, а затым І. Ходзька і Ю. Крашэўскі — стварылі велізарную галерэю твораў, у якіх галоўным героем быў князь віленскі ваявода і яго прыгоды.
  • Неяк улетку Караль Станіслаў хацеў пакатацца на санках. Дзеля гэтага дзядзінец нясвіжскага замку быў пасыпаны соллю і запрэжаны куліг[4]. Адной з ягоных улюбёных забаваў была наступная: плаціў вяскоўцам, каб яны залазілі на дрэвы і кувалі, князь браў зброю і страляў ім у «пятую кропку» перцам.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Karol Stanisław Radziwiłł zwany Panie Kochanku h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Słownik folkloru polskiego pod redakcją J. Krzyżanowskiego. Warszawa
  4. Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона (1890—1907).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
Ваявода віленскі
17621764 і 17681790
Пераемнік:
Міхал Казімір Агінскі