Рэйхсканцлер
| Рэйхсканцлер Германіі | |
|---|---|
| Скасаваная дзяржаўная пасада | |
| Штандар фюрара і рэйхсканцлера (1934—1945) | |
| Людвіг Шверын фон Крозіг[Заўв. 1] (апошні на пасадзе) | |
| Краіна | |
| Папярэдняя пасада | пасада заснавана |
| Пасада-пераемніца | Федэральны канцлер Германіі |
| Першы на пасадзе | Ота фон Бісмарк |
| Апошні на пасадзе | Людвіг Шверын фон Крозіг[Заўв. 1] |
| Рэзідэнцыя | Берлін |
| Заснавана | 21 сакавіка 1871 |
| Скасавана | 23 мая 1945 |
Рэйхсканцлер (ням.: Reichskanzler, літ. Імперскі канцлер) — пасада кіраўніка ўрада (аналаг прэм'ер-міністра) ў кайзераўскай Германіі і ў Веймарскай рэспубліцы. Рэйхсканцлер прызначаўся да 1918 года імператарам, а пасля 1918 года Рэйхспрэзідэнтам, але ў Веймарскай рэспубліцы яму мог быць аб'яўлены вотум недаверу дэпутатамі партыі, якая перамагла на выбарах у Рэйхстаг, таму прызначэнне адбывалася звычайна з улікам партыйнага складу Рэйхстага.
У 1933 годзе Рэйхсканцлерам быў прызначаны Адольф Гітлер, пры якім Веймарская рэспубліка ператварылася ў Трэці рэйх на чале з нязменным правадыром-фюрарам (якому былі перададзеныя паўнамоцтвы Рэйхспрэзідэнта). Пасля самагубства Гітлера Рэйхсканцлерам суткі (да ўласнага самагубства) быў Ёзэф Гебельс, з 30 красавіка па 1 мая 1945, а затым абавязкі Канцлера ва Фленсбургскім ўрадзе Карла Дзёніца выконваў граф Людвіг Шверын фон Крозіг (да свайго арышту Саюзнікамі 23 мая).
Аб канцлера ФРГ гл. Федэральны канцлер Германіі.