Карл Дзёніц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Дзёніц
Karl Dönitz
Bundesarchiv Bild 146-1976-127-06A, Karl Dönitz.jpg
Сцяг4-ы Рэйхспрэзідэнт Германіі
30 красавіка — 23 мая 1945
Папярэднік Адольф Гітлер як фюрар Германіі
Пераемнік пасада скасаваная;
Тэадор Хойс як федэральны прэзідэнт Заходняй Германіі;
Вільгельм Пік як прэзідэнт ГДР

Нараджэнне 16 верасня 1891(1891-09-16)[1][2][…]
Смерць 24 снежня 1980(1980-12-24)[1][3][…] (89 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Ingeborg Weber[d]
Дзеці Klaus Dönitz[d] і Peter Dönitz[d]
Веравызнанне пратэстанцтва і лютэранства
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, аўтабіёграф, падводнік, афіцэр
Аўтограф Karl Doenitz signature.svg
Ваенная служба
Гады службы 19101945
Прыналежнасць Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Сцяг Германіі Веймарская рэспубліка
Сцяг Нацысцкай Германіі Нацысцкая Германія
Род войскаў War Ensign of Germany (1903–1919).svg Кайзерліхмарынэ
War Ensign of Germany (1921–1933).svg Рэйхсмарынэ
War Ensign of Germany (1938–1945).svg Крыгсмарынэ
Званне
Камандаваў Падводны флот, крыгсмарынэ
Бітвы Першая сусветная вайна,
Другая сусветная вайна
Узнагароды
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа з Дубовым лісцем
Ордэн Міхая Храбрага
Залаты партыйны знак НСДАП
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Нагрудны знак падводніка
спражкі да Жалезных крыжоў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Дзёніц (ням.: Karl Dönitz [ˈdøːnɪts]; 16 верасня 1891, Грунау, Германія – 24 снежня 1980, Аўмюле, Шлезвіг-Гольштэйн, Заходняя Германія) — нямецкі марскі афіцэр (з 1943 грос-адмірал) і галоўнакамандуючы Крыгсмарынэ (ням.: Kriegsmarine) падчас Другой сусветнай вайны. У маі 1945, паводле тастаменту Гітлера, на працягу 23 дзён з’яўляўся рэйхспрэзідэнтам Германіі і галоўнакамандуючым Вермахта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзёніц нарадзіўся ў населеным пункце Грунаў (ням.: Grünau) (цяпер уваходзіць у склад Берліна), у сям’і інжынера-оптыка Эміля Дзёніца і Ганны Баер. У яго таксама быў старэйшы брат, Фрыдрых.

Пасля заканчэння гімназіі, 1 красавіка 1910 Дзёніц залічаецца ў якасці кадэта ў Імператарскі ваенна-марскі флот (ням.: Kaiserliche Marine). Адукацыю ён атрымліваў на бронепалубным крэйсеры I рангу «Герта» (19101911) і ў ваенна-марскім вучылішчы Мюрвік. 15 красавіка 1911 пасля здачы іспытаў атрымаў званне мічмана (ням.: Fahnrich zur See). 1 кастрычніка 1912 года пераведзены на лёгкі крэйсер «Брэслау», які накіроўваўся ў паход да Міжземнага мора. 27 верасня 1913 быў прыстаўлены да звання лейтэнанта флоту (ням.: Leutnant zur See).

  • 1 красавіка 1910 — 31 сакавіка 1911 папярэдняя падрыхтоўка і стажыроўка на цяжкім крэйсеры «Герта».
  • 1 красавіка 1911 — 30 верасня 1912 марское вучылішча і адмысловая падрыхтоўка.

Удзел у Першай Сусветнай вайне[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку вайны Дзёніц праходзіў службу на крэйсеры «Брэслау» у Міжземным моры. У жніўні 1914 «Брэслау» разам з лінейным крэйсерам «Гёбен» былі прададзены Турцыі (фармальна), і пасля пераназвання ў «Мідзілі» і «Султан Явуз Селім» адпаведна, сталі прымаць удзел у баявых дзеяннях супраць рускага флоту на Чорным моры. 22 сакавіка 1916 Дзёніц атрымаў чарговае званне обер-лейтэнанта флоту (ням.: Oberleutnant zur See). Пакуль «Брэслау»/«Мідзілі» стаяў на рамонце ў доках Дзёніца часова прызначылі камандзірам аэрадрома лётнага падраздзялення на Дарданэлах. Адтуль ён запытаў пераводу ў падводны флот, які паказаў сваю эфектыўнасць у кастрычніку 1916. Ён служыў вахтавым афіцэрам на U-39, і ў лютым 1918 даслужыўся да камандзіра падводнай лодкі UC-25. 5 верасня 1918, ён стаў камандзірам UB-68, якая дзейнічала ў Міжземным моры. 4 кастрычніка гэтая лодка была знішчана караблямі аховы брытанскага канвою, і Дзёніц быў узяты ў палон.

Вайна скончылася ў 1918, але Дзёніц заставаўся ў брытанскім лагеры для ваеннапалонных да вызвалення ў ліпені 1919.

За час сваёй службы вахтавым афіцэрам і камандзірам падводнай лодкі Дзёніц зразумеў, што асноўнай прычынай няўдач нямецкага падводнага флоту ў канцы вайны было ўвядзенне Брытаніяй сістэмы канвояў. Калі канвой і падвяргаўся нападу падводнай лодкі, то агульныя страты былі невялікімі, а верагоднасць паўторнай яго атакі імкнулася да нуля. Такім чынам, трэба было зрабіць так, каб супраць буйных канвояў дзейнічала як мага больш падводных лодак.

  • 1 кастрычніка 1912 — 11 верасня 1916 лёгкі крэйсер «Брэслау»/«Мідзілі»
  • 12 верасня 1916 — снежань 1916 аэрадром Сан Стэфана і Дарданэлы
  • Снежань 1916 — 16 студзеня 1917 падрыхтоўка афіцэра-падводніка
  • 17 студзеня 1917 — 28 лютага 1918 падводная лодка U 39, вахтавы афіцэр
  • 1 сакавіка 1918 — 4 верасня 1918 падводная лодка UC 27, камандзір
  • 5 верасня 1918 — 4 кастрычніка 1918 падводная лодка UB 68, камандзір

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Hitler's U-Boat War: The Hunters, 1939-1942 — 1996. — С. 35. — ISBN 0-394-58839-8
  3. а б Karl Donitz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Nuremberg Trials Project — 2016.
  5. Karl Dönitz // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. https://de.findagrave.com/memorial/4363/karl-d_nitz Праверана 24 кастрычніка 2019.