Рэле часу
Рэле часу — рэле, прызначанае для стварэння незалежнай вытрымкі часу і забеспячэння пэўнай паслядоўнасці працы элементаў схемы. Рэле часу ўжываецца ў выпадках, калі неабходна аўтаматычна выканаць нейкае дзеянне не адразу пасля з'яўлення кiруючага сігналу, а праз усталяваны прамежак часу.
Прынцыпы працы
[правіць | правіць зыходнік]З электрамагнітным запаволеннем
[правіць | правіць зыходнік]Рэле часу з электрамагнітным запаволеннем прымяняюцца толькі пры пастаянным току. Акрамя асноўнай абмоткі рэле гэтай серыі маюць дадатковую каротказамкнутую абмотку, якая складаецца з меднай гільзы. Пры нарастанні асноўнага магнітнага патоку, ён стварае магнітны паток у дадатковай абмотцы, які перашкаджае нарастанню асноўнага магнітнага патока. У выніку, выніковы магнітны паток павялічваецца павольней, час «трогання» якара памяншаецца, чым забяспечваецца вытрымка часу.
Гэты від рэле часу забяспечвае вытрымку часу пры спрацоўванні ад 0,07 с да 0,11 с, пры адключэнні ад 0,5 с да 7 с.
З пнеўматычным запаволеннем
[правіць | правіць зыходнік]Рэле часу з пнеўматычным запаволеннем мае адмысловую запавольваючую прыладу - пнеўматычны дэмпфер, катаракт. Рэгулёўка вытрымкі ажыццяўляецца зменай перасеку адтуліны для забору паветра.
Гэты тып рэле часу забяспечвае вытрымку часу ад 0,4 да 180 с, з дакладнасцю спрацоўвання 10% ад устаўкі.
З гадзіннікавым або анкернымі механізмам
[правіць | правіць зыходнік]Рэле часу з анкерным ці гадзіннікавым механізмам працуе за кошт спружыны, якая заводзіцца пад дзеяннем электрамагніта і кантакты рэле спрацоўваюць толькі пасля таго, як анкерны механізм адлічыць час, выстаўлены на шкале.
Гэты тып рэле часу забяспечвае вытрымку часу ад 0,1 да 20 с, з дакладнасцю спрацоўвання 10% ад устаўкі.
Маторныя рэле часу
[правіць | правіць зыходнік]Маторныя рэле часу прызначаныя для адліку часу ад 10 с да некалькіх гадзін. Яно складаецца з сінхроннага рухавіка, рэдуктара, электрамагніта для счаплення і расчаплення рухавіка з рэдуктарам, кантактаў.
Электронныя рэле часу
[правіць | правіць зыходнік]Да з'яўлення недарагіх мікракантролераў, праца электронных рэле часу была заснаваная на пераходных працэсах у разрадным контуры RC або RL. Сучасныя рэле часу адпрацоўваюць неабходную затрымку часу ў адпаведнасці з праграмай, «зашытай» у мікракантролер. Пры гэтым сам мікракантролер можа тактавацца з дапамогай убудаванага кварцавага рэзанатара або RC-генератара.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэле часу // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 5. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэле часу