Рэле

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прынцып дзеяння рэле

Рэле́ (фр.: relais) — электрамеханічная прылада, прызначаная для камутацыі электрычных ланцугоў пры зададзеных зменах электрычных або неэлектрычных уваходных велічынь.

Адрозніваюць электрамагнітныя, пнеўматычныя і тэмпературныя рэле. Існуе клас электронных паўправадніковых прыбораў названых оптарэле (цвёрдацельныя рэле), але ён у дадзеным артыкуле не разглядаецца. У электроннай схематэхніцы часам электронныя блокі з функцыяй пераключэння ланцуга па змене якога-небудзь фізічнага параметру таксама называюць рэле. Напрыклад, фотарэле, рэле кантролю фаз або рэле-спыняльнік паказальнікаў павароту аўтамабіля.

Асноўныя часткі электрамагнітнага рэле[правіць | правіць зыходнік]

Электрамагніт, якар і перамыкач. Электрамагніт ўяўляе сабой электрычны дрот, наматаны на шпульку са стрыжнем з магнітнага матэрыялу. Якар — пласціна з магнітнага матэрыялу, якая праз штурхач кіруе кантактамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]