Рэната Вінтэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэната Вінтэр
 
Адукацыя
Прафесія юрыст
Дзейнасць суддзя
Месца працы
Нараджэнне 8 сакавіка 1944(1944-03-08) (76 гадоў)
Вена, Аўстрыя

Рэната Ві́нтэр (ням.: Renate Winter; нар. 8 сакавіка 1944, Вена) — аўстрыйскі юрыст, суддзя Спецыяльнага суда па Сьера-Леонэ, а таксама эксперт па сямейным праве, сістэме правасуддзя ў дачыненні да непаўналетніх, пытаннях правасуддзя ў дачыненні да жанчын і дзіцячай працы. Яна з'яўляецца адным з заснавальнікаў Міжнароднага інстытута праў дзіцяці (IDE), які займаецца падрыхтоўкай супрацоўнікаў судовых органаў па ўсім свеце і распаўсюджваннем інфармацыі пра правы дзяцей. Таксама з'яўлялася старшынёй Міжнароднай асацыяцыі суддзяў па справах моладзі і сям'і.

Вінтэр мае ступень магістра ў вобласці тлумачэння закона, атрыманую ў Венскім універсітэце. Яна таксама зрабіла ўнёсак у праект Тыпавога закона аб правасуддзі ў дачыненні да непаўналетніх, Кіраўніцтва ААН па правасуддзі ў дачыненні да непаўналетніх і Праект Тыпавога закона аб абароне дзяцей і абароне сведак.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хаманн Б. Гитлер в Вене. Портрет диктатора в юности / ред. М. Зоркая; пер. О. Козонкова. — Ад Маргинем, 2016. — 568 с. — ISBN 978-5-91103-5-307-1.
  • Kurzbiografie Brigitte Hamann // 3sat. — 2005.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.