Сямейнае права
Сямейнае права — галіна права, якая рэгулюе маёмасны адносіны, што ўзнікаюць на аснову шлюбу, сваяцтва, усынаўлення і іншых форм уладкавання дзяцей на выхаванне ў сям'ю.
Сямейнае права ўсталёўвае ўмовы і парадак узяцця шлюбу, яго спыненне ці прызнанне несапраўдным; рэгулюе адносіны ў сям'і паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі, іншымі членамі сям'і; адносіны ўсынавіцеляў, іх сваякоў з усыноўленымі і іх нашчадкамі, а таксама апекуноў (папячыцеляў) з падапечнымі. Асабістыя і маёмасныя адносіны, што складаюць прадмет сямейнага права, праяўляюцца галоўным чынам у рамках сям'і, заснаванай на зарэгістраваным у законным парадку шлюбе.
Некаторыя сямейна-прававыя сувязі застаюцца і па-за сям'ёй (удзел бацькоў у выхаванні і ўтрыманні дзяцей, якія пражываюць асобна, аліментныя абавязкі былых мужа і жонкі, іншых членаў сям'і).
Задачы і прынцыпы сямейнага права сфармуляваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Кодэксе аб шлюбе і сям'і.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кузьмянкова Э. І. Сяме́йнае пра́ва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 344. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Нечаева А. М. Семе́йное пра́во // Юридическая энциклопедия / Отв. ред. Б. Н. Топорнин. — М.: Юристъ, 2001. — С. 982—983. — 1272 с. — 8000 экз. — ISBN 5-7975-0429-4 (в пер.) (руск.)
- Семе́йное пра́во // Популярный юридический энциклопедический словарь / Редкол.: О. Е. Кутафин и др. — Москва: Большая Рос. энцикл.: РИПОЛ КЛАССИК, 2001. - С. 648—649. — 796, [3] с.; 17 см. — ISBN 5-85270-165-3 (БРЭ). (руск.)
- Семе́йное пра́во // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 226. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)