Перайсці да зместу

Рэспубліка Беларусь (энцыклапедыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліка Беларусь
Республика Беларусь
Жанр энцыклапедыя
Мова арыгінала руская
Выдавецтва Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Старонак 5864 (тыраж 1100 экз.)
ISBN / 9851103713 / 9851103829 / 9789851103856 / 9789851104273 / 9789851103986 / 9789851104075 / 9789851104211 985110342X / 9851103713 / 9851103829 / 9789851103856 / 9789851104273 / 9789851103986 / 9789851104075 / 9789851104211

Рэспубліка Беларусь, энцыклапедыя ў 6 (7) тамах, РБЭ (руск.: Республика Беларусь, энциклопедия в 6 (7) томах, РБЭ) — гэта канцэптуальна новая і арыгінальная беларуская энцыклапедыя на рускай мове, якая ўключае больш за 30 000 артыкулаў, якія змяшчаюць разнастайныя звесткі пра сучаснае і мінулае Беларусі, яе прыроду, гаспадарку, гісторыю, літаратуру, навуку, тэхніку, мастацтва, народную творчасць. Інфармуе аб новым пакаленні палітыкаў, грамадскіх і ваенных дзеячаў, выбітных навукоўцаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, дзеячаў культуры Рэспублікі Беларусь. Гэты даведнік ахоплівае ўсе аспекты гісторыі беларускага народа на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь.

№ тома Літары Колькасць артыкулаў Колькасць ілюстрацый

(каляровых)

Колькасць карт

(каляровых)

Тыраж Год видання
Том № 1 Республика Беларусь 1040 2005
Том № 2 А — Герань 912 2006
Том № 3 Герасименко — Картель 896 2006
Том № 4 Картография — Миноговые 768 2007
Том № 5 Минск — Педиатрия 752 2007
Том № 6 Пейзаж — Снегирёв 768 2008
Том № 7 Снегирь — Ящерицын 744 2008

Гэта даведнік па ўсіх галінах гісторыі і сучаснасці Рэспублікі Беларусь. Мае алфавітнае размяшчэнне публікацый, а структурна артыкулы размешчаны па тэматычным прынцыпе. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі фота, малюнкамі, мастацкімі рэпрадукцыямі, картамі. Гэта першае выданне, падрыхтаванае экспертамі па шматлікіх пажаданнях суграмадзян: «універсальны даведнік» пра Беларусь, пра мінулае і сучаснае Радзімы. Яе галоўная мэта — даць «сістэматызаваную інфармацыю» па ўсіх сфэрах жыцця Беларусі. Складаецца з раздзелаў, якія ў сваю чаргу маюць падраздзяленні, змяшчае звесткі аб дзяржаўным ладзе, заканадаўстве, адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні, прыродзе, геалагічнай будове краіны і карысных выкапнях, раслінным і жывёльным свеце, а таксама дае разгорнутую характарыстыку сучаснай прамысловасці краіны, сельскай гаспадаркі, транспарту, знешнеэканамічнай дзейнасцьі беларускай дзяржавы. Асобныя раздзелы прысвечаны ідэалогіі сучаснай беларускай дзяржавы і яе нацыянальнай бяспекі, знешняй палітыцы, партыям і грамадскім аб’яднанням. Вялікая ўвага надаецца ахове здароўя, фізічнай культуры і спорту, сацыяльнай сферы, развіваючай адукацыі, СМІ. Значны аб’ём матэрыялу сканцэнтраваны ў раздзелах пра навуку, літаратуру, мастацтва і архітэктуру Беларусі. Змяшчае нарысы аб беларускай сталіцы, адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні рэспублікі. Найбольш поўна прадстаўлены сучасны ўзровень развіцця Рэспублікі Беларусь — суверэнная незалежная дзяржава. Усе тамы энцыклапедыі выдадзены ў перыяд 2005—2008 гг.

  • Республика Беларусь. Энциклопедия. В 6 (7) томах. Ред.: Г. П. Пашков и др., изд. Беларуская энцыклапедыя (Белорусская энциклопедия) Т.1, 2005 г., кол-во страниц 1040, ISBN 985110342X (руск.)
  • Республика Беларусь: Энциклопедия В 6 (7) томах. Ред.: Г. П. Пашков и др., изд. Беларуская энцыклапедыя (Белорусская энциклопедия) Т.2 (А — Герань), 2006 г., кол. стр. 912, ISBN 985-11-0371-3 (руск.)
  • Республика Беларусь: Энциклопедия В 6 (7) томах. Ред.: Г. П. Пашков и др., изд. Беларуская энцыклапедыя (Белорусская энциклопедия) Т.3 (Герасименко — Картель), 2006 г., кол. стр. 896, ISBN 985-11-0382-9 (руск.)
  • Республика Беларусь: Энциклопедия В 6 (7) томах. Ред.: Г. П. Пашков и др., изд. Беларуская энцыклапедыя (Белорусская энциклопедия) Т.4 (Картография — Миноговые), 2007 г., кол. стр. 768, ISBN 985-11-0425-6, 978-985-11-0425-9
  • Республика Беларусь: Энциклопедия В 6 (7) томах. Ред.: Г. П. Пашков и др., изд. Беларуская энцыклапедыя (Белорусская энциклопедия) Т.5 (Минск — Педиатрия), 2008 г., кол. стр. 752, ISBN 9789851104273 / 9789851103986 (руск.)
  • Республика Беларусь: Энциклопедия В 6 (7) томах. Ред.: Г. П. Пашков и др., изд. Беларуская энцыклапедыя (Белорусская энциклопедия) Т.6 (Пейзаж — Снегирёв), 2008 г., кол. стр. 768, ISBN 978-985-0398-6 / 9789851104075 (руск.)
  • Республика Беларусь: Энциклопедия В 6 (7) томах. Ред.: Г. П. Пашков и др., изд. Беларуская энцыклапедыя (Белорусская энциклопедия) Т.7 (Снегирь — Ящерицын), 2008 г., кол. стр. 744, ISBN 9789851104211 (руск.)