Рэтрасексуальнасць
Рэтрасексуальнасць (лац.: retro — «назад» + лац.: sexualis — «палавы») — характарыстыка паводзін гетэрасексуальнага мужчыны, якія праяўляюцца ці ў значэнні «мужык–рабацяга» без «мачызму» і маргінальнай схільнасці да выпіўкі, ці інтэлігент з манерамі джэнтльмена і схільнасцю ў адзежы ў духу ранніх 60–х гадоў — маскуліннасць, таксама можа мецца на ўвазе, што мужчына прытрымліваецца паводзін з процілеглым полам як мача, але не звяртаецца да агрэсіўна–дэманстрацыйнай падачы сябе[1].
Паходжанне тэрміна[правіць | правіць зыходнік]
Увёў у шырокі ўжытак тэрмін retrosexual як і паняцце метрасексуальнасці[2] — брытанскі журналіст Марк Сімпсан, калумніст такіх вядомых часопісаў і газет як The Times, The Guardian, GQ Style, Vogues Hommes International, The Independent on Sunday і інш. Сімпсан выкарыстоўваў гэты тэрмін, характарызуючы стыль Дэвіда Бэкхэма.
Варта зазначыць, што аўтарам самога слова «рэтрасексуал» Сімпсан не з'яўляецца. У 1994 годзе спявачка Бібі Б'юэл (англ.: Bebe Buell) выпусціла альбом «Retrosexual»; яшчэ ў 90-я гады гэта слова магло насіць гумарыстычнае адценне і выкарыстоўвацца для абазначэння чалавека, які ў апошні раз займаўся каханнем так даўно, што гэта можна аднесці да вобласці паданняў (англ.: It's been so long I've become a retrosexual.[3][4]).
Ужыванне тэрміна[правіць | правіць зыходнік]
У стаўленні да мужчыны тэрмін «рэтрасексуал» можа тлумачыцца дваяк: гэта або «свой хлопец» з суседняга двара, просты «сапраўдны мужык-рабацяга» без «мачызму» і маргінальнай схільнасці да выпіўкі і дармаедства, або інтэлігентны мужчына з манерамі джэнтльмена і схільнасцю да адзежы ў духу ранніх 60-х гадоў[5].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Retrosexual // UrbanDictionary.com
- ↑ Mark Simpson «Here come the mirror men» // The Independent. — Nov 15, 1994. — С. 22.
- ↑ Retrosexual // Wiktionary: a free-content multilingual dictionary.
- ↑ Retrosexual // Paul McFedries WordSpy: The Word Lover’s Guid to New Words
- ↑ Retrosexual//Merriam-Webster: an Encyclopedia Britannica Company
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- DailyMail.co.uk:. The return of real men: Ladies, get ready to meet Mr.Retrosexual (англ.)(недаступная спасылка) (30 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2011. Праверана 25 ліпеня 2012.
- Jim Andersen.. Guys, Make-Up, and Beauty: Metrosexuals and Retrosexuals (англ.)(недаступная спасылка) (24 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2016. Праверана 25 ліпеня 2012.
- Interfax.by:. Уберсексуалы супраць метрасексуалаў: чыя возьме? (руск.)(недаступная спасылка) (29 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2012. Праверана 25 ліпеня 2012.
- Таццяна Марозава.. Ёсць шнар, але няма модных ануч? Значыць, ты рэтрасексуал! (руск.)(недаступная спасылка). «Мой раён Анлайн» (20 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2012. Праверана 25 ліпеня 2012.