Перайсці да зместу

Мача

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мача ў пластыкавым кантэйнеры

Мача (лац.: urina) — прадукт жыццядзейнасці жывёл, вылучаемы ныркамі.

У нырках у выніку фільтрацыі крыві ўтвараецца мача, затым яна сцякае па мачаточніках у мачавы пузыр. З яго мача праз мочаспускальны канал выходзіць вонкі.

У чалавека ў норме мача празрыстая, светла-жоўтага колеру. Жоўтую афарбоўку ёй надаюць урахромы.

Сутачная нармальная порцыя 1000—1500 см ³. Колькасць і склад мачы залежаць ад фактараў навакольнага асяроддзя (тэмпературы і вільготнасці паветра), а таксама ад актыўнасці чалавека, яго полу, ўзросту, вагі, стану здароўя.

Хімічны і мікраскапічны аналіз мачы мае важнае дыягнастычнае значэнне. Пры дыябеце ў мачы знаходзяць цукар, пры нефрытах — бялок, мачавыя цыліндры. Любыя адхіленні ад нармальнага складу мачы паказваюць на няправільны абмен рэчываў у арганізме. Наяўнасць крыві ў мачы называецца гематурыя.

У сярэднім мача чалавека мае шчыльнасць 1005—1030 г / л, pH — ад 4,8 да 7,5 (да верхняй мяжы ўзрастае пры спажыванні вялікай колькасці расліннай ежы).

Зноскі