Рэўматоідны артрыт
Рэўматоідны артрыт | |
---|---|
МКБ-10-КМ | M06.9 |
МКБ-9-КМ | 714.0[1] |
OMIM | 180300 |
DiseasesDB | 11506 |
MedlinePlus | 000431 |
MeSH | D001172 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэўматоідны артрыт (лац.: arthritis rheumatoidea) — сістэмнае запаленчае захворванне злучальнай тканкі з пераважнай паразай дробных суставаў па тыпу эразіўна-дэструктыўнага поліартрыта невыразнай этыялогіі са складаным аутаімунным патагенезам[2].
Этымалогія назвы
[правіць | правіць зыходнік]Слова «рэўматоідны» паходзіць ад лац.: rheumatoidea, дзе rheumat- утворана ад стар.-грэч.: ῥεῦμα, што значыць «плынь», а суфікс -oideus азначае «падобны». Слова «артрыт» ўтворана ад лац.: arthrîtis, дзе arthr- ад стар.-грэч.: ἄρθρον перакладаецца як «сустаў» і суфікс «-itis» значаць «стан запалення»[3].
Эпідэміялогія
[правіць | правіць зыходнік]Рэўматоідны артрыт (РА) распаўсюджаны па ўсім свеце, і да яго схільныя ўсе этнічныя групы. Распаўсюджанасць 0,5-1 % (да 5 % у пажылых) у развітых краінах. Кожны год захворвае ад 5 да 50 чалавек на 100 000 насельніцтва[4]. У 2010 годзе ад рэўматоіднага артрыту ў свеце памерла каля 49 тысяч чалавек[5].
Сярэдні ўзрост пачатку захворвання складае 40-50 гадоў для жанчын і некалькі больш для мужчын[6]. Жанчыны хварэюць у 3-5 разоў часцей за мужчын[7].
Фактары рызыкі
[правіць | правіць зыходнік]Для жанчын працягласць кармлення грудзьмі зніжае верагоднасць развіцця РА. Кармленне грудзьмі на працягу 24 месяцаў і даўжэй паніжае рызыку развіцця рака малочнай залозы.
Патагенез
[правіць | правіць зыходнік]Спецыялісты адносяць рэўматоідны артрыт да аўтаімунных захворванняў. Для гэтай групы захворванняў характэрна змяненне паводзін клетак-абаронцаў — лімфацытаў. Яны, замест таго, каб актыўна распазнаваць чужародныя бактэрыі, грыбы, вірусы, і знішчаць іх, пачынаюць атакаваць ўласныя здаровыя клеткі[8][неаўтарытэтная крыніца?].
На позніх этапах рэўматоіднага артрыту проліфератыўныя працэсы (рост пануса) могуць не залежыць ад аўтаімунных механізмаў і падтрымліваюцца аўтаномна[9].
Дыягностыка
[правіць | правіць зыходнік]Пры аналізе крыві даследуюць хуткасць асядання эрытрацытаў (ХАЭ), рэўматоідны фактар (рэўма-фактар), колькасць трамбацытаў і г. д. Найбольш прагрэсіўным аналізам з’яўляецца тытр антыцелаў да цыклічнага цытрулін-змяшчальнага пептыда-АЛЦП, анты-ЦЦП, anti-CCP (Мазураў, 2005, с. 103).
Лячэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пры наяўнасці інфекцыі або падазрэнні на яе (сухоты, іерсініёз і т. п.) неабходная тэрапія адпаведным антыбактэрыйным прэпаратам. Пры адсутнасці яркіх пазасустаўных праяў (напрыклад, высокай ліхаманкі, сіндрому Фелці або полінеўрапатыя) лячэнне сустаўнага сіндрому пачынаюць з падбору несцероідных супрацьзапаленчых сродкаў (НПВС). У найбольш запалёныя суставы можна ўводзіць корцікастэроідныя прэпараты.
Таргетная тэрапія
[правіць | правіць зыходнік]У 2022 годзе быў ухвалены азоралізумаб[10].
Міярэлаксанты
[правіць | правіць зыходнік]Міярэлаксанты не эфектыўныя для палягчэння боляў пры рэўматоідным артрыце.
Прагноз
[правіць | правіць зыходнік]Рэўматоідны артрыт скарачае працягласць жыцця ў сярэднім на 3—12 гадоў[11]. Даследаванні 2005 года, праведзенае Клінікай Маё, паказала, што рызыка сардэчных захворванняў у два разы вышэй у людзей, якія пакутуюць рэўматоідным артрытам[12], незалежна ад іншых фактараў рызыкі, такіх як дыябет, алкагалізм, павышаны халестэрын і атлусценне. Механізм, з-за якога павышаецца рызыка сардэчных захворванняў, невядомы; наяўнасць хранічнага запалення лічыцца значным фактарам[13]. Магчыма, выкарыстанне новых біялагічных прэпаратаў здольна павялічыць працягласць жыцця і знізіць рызыкі для сардэчна-сасудзістай сістэмы, а таксама запаволіць развіццё атэрасклерозу[14]. Абмежаваныя даследаванні дэманструюць зніжэнне рызык сэрцава-судзінных захворванняў, пры гэтым назіраецца рост агульнага ўзроўню халестэрыну пры нязменным індэксе атэрагеннасці[15]..
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Самыя першыя сляды рэўматоіднага артрыту належаць да 4500 года да н. э. Яны былі выяўленыя на выкапнёвых фрагментах шкілетаў індзейцаў, знойдзеных у Тэнэсі, ЗША. Першы дакумент, які апісвае сімптомы, вельмі нагадваюць сімптомы рэўматоіднага артрыту, датуецца 123 годам. Сімптомы рэўматоіднага артрыту адзначалі ў людзей, намаляваных на некаторых карцінах фламандскіх мастакоў[16], напрыклад, «Тры грацыі» Рубенса.
Першае апісанне рэўматоіднага артрыту як самастойнай назалагічнай формы (пад назвай першаснай астэнічнай падагры — la goutte asthénique primitive) было выканана ў 1800 годзе Агюстэнам Жакобам Ландре-Бавэ[17] па выніках назіранняў у шпіталі Сальпетрыер пад кіраўніцтвам Філіпа Пінеля. Захворванне атрымала сваё сучаснае імя ў апублікаваным 1859 годзе «Трактат пра прыроду і лячэнне падагры і рэўматычнай падагры»[18] Альфред Бэрынг Гаро.
Зноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ В. Х. Василенко. Пропедевтика внутренних болезней / под ред. В. Х. Василенко, А. Л. Гребнева. — М.: Медицина, 1989. — С. 496-498. — 512 с.
- ↑ Samartzis, Dino, Shen, Francis H. and Keller, Thomas Christian. arthritis | Definition, Causes, & Treatment | Britannica (англ.). Encyclopedia Britannica (30 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2022. Праверана 2 ліпеня 2022.
- ↑ Scott D.L., Wolfe F., Huizinga T.W. Rheumatoid arthritis(англ.) // The Lancet. — Elsevier, 2010. — 25 September — Т. 376. — № 9746. — С. 1094—1108. — DOI:10.1016/S0140-6736(10)60826-4 — PMID 20870100.
- ↑ 1R; Lozano; Naghavi, M; Foreman, K; Lim, S; Shibuya, K; Aboyans, V; Abraham, J; Adair, T; Aggarwal, R; Ahn, Stephanie Y; Almazroa, Mohammad A; Alvarado, Miriam; Anderson, H Ross; Anderson, Laurie M; Andrews, Kathryn G; Atkinson, Charles; Baddour, Larry M; Barker-Collo, Suzanne; Bartels, David H; Bell, Michelle L; Benjamin, Emelia J; Bennett, Derrick; Bhalla, Kavi; Bikbov, Boris; Abdulhak, Aref Bin; Birbeck, Gretchen; Blyth, Fiona; Bolliger, Ian; Boufous, Soufiane; Bucello, Chiara Global and regional mortality from 235 causes of death for 20 age groups in 1990 and 2010: a systematic analysis for the Global Burden of Disease Study 2010(англ.) // The Lancet : journal. — Elsevier, 2012. — 15 December — Т. 380. — № 9859. — С. 2095—2128. — DOI:10.1016/S0140-6736(12)61728-0 — PMID 23245604.
- ↑ Alamanos Y., Voulgari P.V., Drosos AA; Voulgari; Drosos Incidence and prevalence of rheumatoid arthritis, based on the 1987 American College of Rheumatology criteria: a systematic review(англ.) // Semin. Arthritis Rheum. : journal. — 2006. — Т. 36. — № 3. — С. 182—188. — DOI:10.1016/j.semarthrit.2006.08.006 — PMID 17045630.
- ↑ Shah, Ankur. Harrison's Principle of Internal Medicine (англ.). — 18th. — United States: McGraw-Hill Education. — С. 2738. — ISBN 978-0-07174889-6.
- ↑ Ревматоидный артрит пальцев рук: первые симптомы, лечение и диагностика . feedmed.ru. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015. Праверана 10 снежня 2015.
- ↑ Внутренние болезни : учебник. — М. : ГЭОТАР-Медиа, 2008. — 496 с.
- ↑ Ozoralizumab: First Approval(англ.) // Drugs. : journal. — 2022. — DOI:10.1007/s40265-022-01821-0 — PMID 36509938.
- ↑ Kitas, George (4 April 2006) Why is life span shortened by Rheumatoid Arthritis? National Rheumatoid Arthritis Society
- ↑ Rheumatoid Arthritis Patients Have Double the Risk of Heart Failure. mayoclinic.org (3 February 2005).
- ↑ Cardiac disease in rheumatoid arthritis . Johns Hopkins University (2002). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2006.
- ↑ Atzeni F., Turiel M., Caporali R., Cavagna L., Tomasoni L., Sitia S., Sarzi-Puttini P; Turiel; Caporali; Cavagna; Tomasoni; Sitia; Sarzi-Puttini The effect of pharmacological therapy on the cardiovascular system of patients with systemic rheumatic diseases(англ.) // Autoimmunity Reviews : journal. — 2010. — Т. 9. — № 12. — С. 835—839. — DOI:10.1016/j.autrev.2010.07.018 — PMID 20678592.
- ↑ Damjanov, N; Nurmohamed, MT; Szekanecz, Z. Biologics, cardiovascular effects and cancer(нявызн.) // BMC medicine. — 2014. — 18 March — Т. 12. — № 1. — С. 48. — DOI:10.1186/1741-7015-12-48 — PMID 24642038.
- ↑ Холст. Масло. Артрит. . Смотровая Военврача. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2015. Праверана 2 верасня 2015.
- ↑ Х.Кайзер. А. Ж. Ландре-Бове — действительный автор первого описания ревматоидного артрита // Холизм и здоровье. № 6. 2012. С.4-20 . Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2014. Праверана 2 лістапада 2012.
- ↑ A.B.Garrod. Treatise on nature and treatment of gout and rheumatic gout. London: Walton and Maberly, 1859.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ігнацьеў В. К. Рэўматоідны артрыт. — Петразаводск, 1997 (у суаўтарстве)
- Клиническая ревматология (руководство для врачей) / (ред.) чл.-корр. РАМН проф. В. И. Мазуров. — 2-е изд., перераб. и доп. — СПб.: ООО "Издательство ФОЛИАНТ", 2005. — 520 с. — ISBN 5-93929-127-9.
- Дзіцячыя хваробы. Баранаў А. А. // 2002.