Рыгор Аляксандравіч Сідарок
Рыгор Аляксандравіч Сідарок | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 лістапада 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 чэрвеня 1963 (60 гадоў) |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | Партызаны |
Камандаваў | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Рыгор Аляксандравіч Сідарок (16 лістапада 1902, вёска Варацец, Хойніцкі раён — 14 чэрвеня 1963) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Член КПСС з 1931 года. Скончыў Вышэйшую Партыйную Школу пры ЦК ВКП(б) (1947). З 1934 года на партыйнай і савецкай рабоце, з 1940 першы сакратар Івянецкага РК КП(б)Б на Цэнтральным фронце. З сакавіка 1943 да ліпеня 1944 член Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б, у красавіку — снежні 1943 года кіраўнік Івянецкага падпольнага міжрайпартцэнтра, адначасова ў красавіку 1943 — ліпені 1944 камандзір Івянецкага партызанскага злучэння, у красавіку — ліпені 1944 выконваў абавязкі камандзіра Баранавіцкага партызанскага злучэння, у чэрвні 1943 — ліпені 1944 першы сакратар Івянецкага падпольнага РК КП(б)Б. З 1944 года на партыйнай рабоце ў Беларусі і Літве.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Нарадзіліся 16 лістапада
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 14 чэрвеня
- Памерлі ў 1963 годзе
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Асобы
- Нарадзіліся ў Хойніцкім раёне
- Члены КПСС
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны