Роза Дзмітрыеўна Шэліхава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Р. Дз. Шэліхава)
Роза Дзмітрыеўна Шэліхава
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1924(1924-06-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 2000(2000-12-03) (76 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Роза Дзмітрыеўна Шэліхава (нар. 11 чэрвеня 1924, Тбілісі3 снежня 2000) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Азербайджанскі індустрыяльна-будаўнічы інстытут у 1947 годзе. Працавала ў Гарпраекце ў Кіраваградзе. З 1953 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце, з 1970 па 1982 год — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Член КПСС з 1950 года. Пражывала ў г. Мінск.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У Кіраваградзе выканала праекты планіроўкі гарадскога парку і шэрагу малых формаў, у т.л. бібліятэчна-шахматнага павільёна (1949).

Асноўныя працы ў Беларусі: генпланы Барысава (1966), Івацэвічаў (1969), праекты размяшчэння жылога і культурна-бытавога будаўніцтва ў Бабруйску (1971, 1981), Слуцку (1972); у аўтарскім калектыве: генпланы Бабруйска (1966), Горак (1973), Добруша (1974), Слуцка (1978), ПДП Паўночнага жылога раёна Бабруйска (1966).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]