Перайсці да зместу

Азербайджанскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і прамысловасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Азербайджанскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і прамысловасці
азерб.: Azərbaycan Dövlət Neft və Sənaye Universiteti
Арыгінальная назва азерб.: Azərbaycan Dövlət Neft və Sənaye Universiteti
Міжнародная назва англ.: Azerbaijan State Oil and Industry University
Заснаваны 1920
Рэктар Q122460929?
Студэнты 10 092
Краіна
Размяшчэнне Баку
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы ордэн Дружбы
Order of the Red Banner of Labour of the Azerbaijan SSR
Сайт asoiu.edu.az
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Азербайджанскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і прамысловасці (азерб.: Azərbaycan Dövlət Neft və Sənaye Universiteti) — азербайджанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Баку.

Папярэднікам універсітэта была тэхнічная школа, заснаваная ў Баку ў 1887 годзе. У 1920 годзе, пасля акупацыі СССР Закаўказзя і стварэння Азербайджанскай ССР на базе школы быў створаны політэхнічны інстытут. Інстытут навучаў інжынераў у галінах сельскай гаспадаркі, эканомікі, тэхналогій (у тым ліку электратэхнікі і нафтахіміі) і будаўніцтва.

У 1929 годзе факультэт сельскай гаспадаркі быў аддзелены ад ВНУ і ператвораны ў самастойны інстытут сельскай гаспадаркі. У 1930 годзе універсітэт быў перайменаваны ў Азербайджанскі інстытут нафты. Пазней перайменаваны ў Азербайджанскі інстытут прамысловасці, а ў 1959 годзе - у Азербайджанскі інстытут нафты і хіміі. У 1959 годзе быў створаны філіял інстытута ў Сумгаіце, які ў 1992 годзе быў ператвораны ў Сумгаіцкі дзяржаўны ўніверсітэт.

У 1992 годзе, пасля здабыцця Азербайджанам незалежнасці, універсітэт перайменаваны ў Азербайджанскую дзяржаўную акадэмію нафты, а ў 2015 ВНУ атрымала статус універсітэта і была перайменавана ў Азербайджанскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і прамысловасці.